Хочаш зрабіць нешта сваё – пайдзі ў дэкрэтны адпачынак. Неўзабаве выхаванне малога дзіцяці нярэдка абуджае скрытыя таленты ў мамы. Так, што пасля звыклая праца здаецца зусім не тым, што табе трэба.
У сённяшней нашай гераіні Ганны так і здарылася. Восемь гадоў таму яна была маладой матуляй цудоўнаму сыночку. І не думала пра тое, што па заканчэнні дэкрэтнага адпачынку на сваю былую работу ўжо не вернецца. Праца бугалтара яе цалкам задавальняла. Але заўсёды бывае гэта дзіўнае слова “але”. Ганна шмат часу ўдзяляла развіццю свайго сына, і ў пошуках чарговай кнігі для яго зразумела, што наш рынак перанасычаны таннай літаратурай нізкай якасці, а добрыя кнігі трэба было яшчэ пашукаць у гэтай массе.
А навошта шукаць толькі для сябе? – падумала Ганна і вырашыла… адкрыць свой кніжны магазін. Свае рашэнне тлумачыць так: у інтэрнэце (а гэта было яшчэ да з’яўлення масс-маркетаў) не заўсёды магла зразумець, якую кнігу абірае, – як тактыльны чалавек, Ганна хоча больш кранацца і разглядаць выданне ў руках.
Гэта было рызыковае рашэнне, але жанчына атрымала падтрымку ад мужа, сяброў і сястры. Пры тым яна ж заставалася ў адпачынку і не звальнялася са сваёй работы.
Неўзабаве ў адным з павільёнаў гандлёвага цэнтру “Кландайк” з’явілася шыльда “Простакніжкіна”. За восемь гадоў адрас застаўся амаль нязменным – толькі пераехалі ў суседні будынак на Савецкай, каб стаць бліжэй да наведвальнікаў.
– Назву прыдумывалі ўсё – я, сябры, сваякі, – успамінае Ганна. – Хацелася чагосці прастога і дамовага, таму на нашым лога намаляваны дом. Так нехта прамовіў гэтае слова, “Простакніжкіна”, – і мы на ім спыніліся.
Ганна ўспамінае, што першапачаткова яе кніжны скарб складаўся ўсяго з пяці каробак кніг. Гэта былі вельмі добрыя выданні, якія жанчына абірала па выдавецтвам. Але набываліся яны па адным экзэмпляры, амаль эксклюзіў. І на паліцах выстаўляліся паштучна.
Даволі ў хуткім часе ўнікальны магазін стаў вядомым сярод берасцейцаў, а асартымент пашыраўся.
– Літаральна асартымент “Простакніжкіна” павялічваўся разам з тым, як рос мой сын. Я бачыла, што яму патрэбныя новыя кніжкі, і падбірала іх. Шмат чаго пачалі прапаноўваць сталыя пакупнікі. І гэта так цудоўна! Сёння ў мяне акрамя кніжак можна знайсці настольныя гульні, і яшчэ навінка – мураўіная ферма. Гэта таксама ад сына, аднойчы яму падарылі яе на дзень народзінаў, а я зразумела, што ў Берасці няма месца, дзе гэтую ферму можна разглядзець.
Некалькі год Ганна развівала свой кніжны бізнэс і лічылася працаўладкаванай на прадпрыемстве. Але ўвесь гэты час за невялікім перыядам выхаду на работу яна знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку – спачатку з сынам, а потым з дачкой. Таму, калі тэба было прымаць рашэнне – выходзіць на работу ці развіваца ва ўласнай справе, – кнігарня ўжо мела сталых наведвальнікаў. Выбар перад Ганнай не стаяў: безумоўна “Простакніжкіна”. Ці былі сумненні? У яе і мужа не. Трохі сумнявалася мама, для якой работа на прадпрыемстве – сімвал стабільнасці, а ў бізнэсе трэба разлічваць толькі на сябе.
Якасць – тое, што вызваляе гэтую кнігарню ад мас-маркета. Штогод Ганна наведвае буйнешыя кніжныя выставы ў Расіі, наладжвае кантакты з выдавецтвамі. Таму калі вы шукаеце добрае выданне класікі ці эксклюзіўны падарунак, абавязкова наведайцеся ў кнігарню Ганны.
– Звычайна папулярныя творы ў мяне прысутнічаюць у некалькіх варыянтах. Напрыклад, “Алісы ў краіне цудаў” будзе тры розных выдання. Але гэта выданні на якаснай паперы, з добрымі малюнкамі. Я раблю такі папярэдні фільтр, каб пакупніку не шукаць сярод десяткаў выданняў. А знакамітая серыя пра Петсана і Фіндуса ў мяне з першых дзён работы “Простанкіжкіна”, і дагэтуль я кожны раз прыводжу яе.
Ганна азначае, што сёння ў яе лампавага бізнес-праекту даволі складаны перыяд. Можа нават самы складаны за ўсю васьмігадовую гісторыю. Маркет-плэйсы ствараюць вельмі значную канкурэнцыю, а людзі часта робяць выбар, абапіраючыся ў першую чаргу на цану і блізкасць да пункту самавывазу. Пасля доўгага афлайн-перыяду Ганна таксама перайшла ў анлайн, і сёння літаратуру можна набыць на сайце. Але ж усё роўна душой праекту застаецца сапраўдная кнігарня на вуліцы Савецкай.
Дзіўна, але Ганна не лічыць сябе і сваю сям’ю суперчытаючымі. “Мы самыя звычайныя!” – удакладняе яна. І нават скардзіцца, што на чытанне часта няма часу. Але галоўнае правіла дома – гэта чытанне для дзяцей перад сном, і адмовіць дзецям у гэтым можна толькі ў якасці наказання. Дарэчы, ставіць нормы па колькасці прачытанных старонак у дзень – шлях да таго, каб дзіця ўзненавідзела кнігу ўсім сэрцам.
Планаў на далейшую працу ў Ганны няшмат – проста рабіць тое, чаго прагне сэрца. Тады і ўсё збудзецца.
Калі ў вас дома жыве кот, то вы ведаеце, што самы вялікі стрэс для яго…
У лістападзе галоўная задача арганізму – дацягнуць да Новага года, пажадана здаровым. Таму што шэрасць,…
Цеплыня – бадай што самае падыходзячае слова, калі мы кажам пра гліну. Адразу ўспамінаеш тую…
Штрыхі складаюць вобраз і настрой. На палотнах людзі, якіх мы не ведаем, але нешта заёмае…
Калі вы лічыце, што глядзець фільмы і чытаць кнігі, а потым іх абмяркоўваць – гэта…
Канешне, гэта была невялічкая правакацыя – слова “сэкс” у назве лекцыі. Але ўсё шчыра: было…