Мова на далоні – супольнасць аматараў беларускай мовы і культуры. Группа актыўнай моладзі, што аб’ядноўвае берасцейцаў і робіць культурны прадукт па-беларуску.
Ідэя стварэння супольнасці нарадзілася ў студэнцкім асяроддзі БрДУ. Параўнальна невялікая групка пачынальнікаў, аб’ядналася на падставе сваёй цікавасці да культуры, гісторыі і лінгвістыкі. Амаль адразу стала зразумела, што ведаў і ідэй не дастаткова, таму супольнасць пачала шукаць новых удзельнікаў. Ідэя была ў тым, каб сабраць прадстаўнікоў розных навуковых напрамкаў вакол культурных і крэатыўных пытанняў, тым самым стварыўшы прастору падтрымкі і міждысцыплінарнай ўзаемадзеі.
У межах універсітэту ладзіліся гульні, што спрыялі новым знаёмствам і збліжэнню ўдзельнікаў, размоўныя сустрэчы, дзе часам уздымаліся фундаментальныя пытанні, што спрадвеку турбуюць чалавецтва.
Але і ва ўніверсітэце з часам стала цесна. Захацелася памяняць кірунак і аб’яднаць не толькі студэнтаў з розных куточкаў нашай краіны, а яшчэ і залучыць тутэйшых, каб надалей развіваць мясцовую культуру, падтрымліваць ідэнтычнасць берасцейшчыны.
Першае пазаўніверсітэцкае мерапрыемства прайшло напрыканцы кастрычніку. Яно было прысвечана беларускай музыцы. Чаму менавіта такая тэма? Усё досыць проста і лагічна.
На самой сустрэчы ўдзельнікі, дзякуючы запрошанаму спікеру, аднавілі ў памяці базавыя веды пра народныя песні. Добрая частка сустрэчы была прысвечана дэманстрацыі і блізкаму знаёмству з народнымі музычнымі інструментамі. Можна казаць пра ўнікальнасць досведу, які атрымалі прысутныя, бо зараз, на жаль, не часта можна пачуць прыродны гук так апяваемай ў літаратуры жалейкі і часова загубленай у мінуўшчыне дуды. Акрамя тэорыі і жывога гуку, мерапрыемства ўключыла ў сябе практычную частку, дзе ўдзельнікі стварылі музычны інструмент з падручных матэрыялаў. Выразанне дудачкі з пластыкай трубкі, скажам шчыра, не ўсім далося лёгка, але ў выніку кожны панес з сабой невялічкі напамін пра сустрэчу.
У дадачу да афлайн мерапрыемстваў супольнасць вядзе інстаграм, у якім можна знайсці рубрыкі пра беларускія прыказкі, выбітных дзеячаў і цікавыя гістарычныя факты.
Падпісвайцеся на старонку “Мова на далоні”
Дзень нараджэння… Для кожнага з нас гэта нешта сваё, асаблівае і непаўторнае. Для многіх гэтае…
Калі ў вас дома жыве кот, то вы ведаеце, што самы вялікі стрэс для яго…
У лістападзе галоўная задача арганізму – дацягнуць да Новага года, пажадана здаровым. Таму што шэрасць,…
Хочаш зрабіць нешта сваё – пайдзі ў дэкрэтны адпачынак. Неўзабаве выхаванне малога дзіцяці нярэдка абуджае…
Цеплыня – бадай што самае падыходзячае слова, калі мы кажам пра гліну. Адразу ўспамінаеш тую…
Штрыхі складаюць вобраз і настрой. На палотнах людзі, якіх мы не ведаем, але нешта заёмае…