DzeЦікава & Ко

Восень, сяброўства і радасць: Дзень імяніннікаў з “Без межаў'”

Дзень нараджэння… Для кожнага з нас гэта нешта сваё, асаблівае і непаўторнае. Для многіх гэтае свята асацыюецца з сям’ёй, з дабрынёй і шчырасцю.  Віншаванні і падарункі, усмешкі блізкіх і дарагіх, цудоўныя імгненні, праведзеныя разам з сапраўды роднымі сэрцу людзьмі і канешне ж святочны торт, упрыгожаны свечкамі, якія пагаснуць тады, калі імяніннік прыдумае сваё самае патаемнае жаданне…

У такой жа цёплай і па-сапраўднаму ўтульнай атмасферы прайшло і святкаванне Дня асенніх імяніннікаў, арганізаванае клубам актыўных бацькоў дзяцей з асаблівасцямі развіцця “Без межаў”.

Гісторыя стварэння клуба “Без межаў” пачалася з натхнення. Вопыт і ўпэўненасць у сабе членаў клуба “Новыя гарызонты” далі веру, сілы і смеласць   і ў Брэсце таксама з’явілася сваё аб’яднанне для бацькоў, якое распачало сваю дзейнасць у кастрычніку 2022 года, лідаркай клуба з’яўляецца Людміла Шалтанюк, якая абрала шлях дапамогі сем’ям, чые радасці і смутак яна выдатна разумее і падзяляе сама.

Адзначаць дзень нараджэння разам ужо стала добрай традыцыяй: раз у квартал клуб святкуе дзень нараджэння тых, хто нарадзіўся ў гэтую пару года, ладзіць мерапрыемства дапамагаюць і валанцёры, і беларускі дзіцячы фонд.

“Раз у квартал – зімовыя, летнія, восеньскія і вясновыя імяніннікі. Восень заканчваецца – мы адзначаем дзень восеньскага імянінніка. Раз у квартал збіраемся па меры магчымасці, самі арганізоўваем мерапрыемствы, самі шукаем валанцёраў, фундатараў, хто мог бы нам да дапамагчы. Дзесьці на платнай аснове, дзесьці на валанцёрскай аснове… “ – зазначае Марына Кіцель, адна з удзельніц клуба “Без межаў”.

У гэты раз Дзень восеньскага імянінніка дапамагаў адзначыць Беларускі дзіцячы фонд, чыя прадстаўніца завітала на свята для таго, каб павіншаваць дзяцей з днём нараджэння, а таксама ўручыць ім салодкія падарункі і фотаальбомы, якія дапамогуць ім занатаваць самыя цудоўныя імгненні жыцця.

Свята праходзіла на базе дзіцячага гульнявога цэнтра “Тропікі-парк” і ў чарговы раз аб’яднала дзяцей, іх бацькоў і сяброў, дазволіла правесці разам час, адпачыць і адзначыць разам такі незабыўны дзень. Атмасферу, поўную весялосці і энергіі, дапамагла стварыць аніматарка Наталля. Салодкі падарунак для імяніннікаў таксама стварыла кандытарка Юлія.

Такія святы, а таксама само існаванне клуба “Без межаў”дапамагаюць дзецям і іх бацькам не замыкацца ў сабе, праводзіць час разам, жыць актыўным і паўнавартасным жыццём.

 “Розныя мерапрыемствы праводзяцца. Не толькі для бацькоў, але і для мам, вось гэта таксама немалаважна, гэтак жа мы і татаў падлучалі некалькі разоў. Праводзіць мерапрыемства – гэта значыць выводзіць нас пазнаёміцца, ​​сустрэцца, пагутарыць ​​з новымі людзьмі. Для кагосьці гэта рэальная магчымасць выйсці там з дзіцем, без дзіцяці. Наогул, мы вельмі розныя мерапрыемствы праводзім: і майстар-класы, і фотасесіі для мам, і касметолагі мы і на фітнес арганізоўваліся, хадзілі нейкі час, гэта значыць розныя сферы.  Вось толькі захацелася, значыць – трэба арарганізоўвацца. Мы падтрымліваем адзін аднаго ў многіх пытаннях”.

Наталля Машлякевіч, таксама адна з удзельніц клуба, зазначае, што яе натхняе жаданне стварыць свята не толькі самой сабе, не толькі свайму дзіцяці, але і для астатніх стварыць гэтую атмасферу свята, выйсці хоць куды-небудзь, таму што мамы з дзеткамі з інваліднасцю рэальна разумеюць, што магчымасці мала так вось з дзіцем куды-небудзь выйсці, дзе на цябе не будуць глядзець скоса, дзе усе свае, ва ўсіх дзеткі з +- аднолькавымі дыягназамі. Яна адзначае: таму мы пачуваемся тут больш камфортна, калі сем’і ўсе нашы, калі ёсць да каго звярнуцца за падтрымкай, падзяліць пачуцці і эмоцыі.

Такім чынам, клуб “Без межаў” стварае святочную атмасферу для іменяннікаў і таксама з’яўляецца падтрымкай для іх бацькоў, крыніцай веры ў свае сілы і ў свой шчаслівы шлях у гэтым жыцці. Кожны з удзельнікаў клуба прыйшоў сюды па сваіх прычынах, але разам яны здольныя на многае, бо “у бязмежнага шчасця свае асаблівыя мэты”.


Падпісвайцеся на старонку клуба “Без межаў” у інстаграм.