Як Urban Lab 11 аб’ядноўвае студэнтаў і гараджан дзеля паляпшэння горада

Urban Lab 11 – гэта супольнасць актыўных студэнтаў-урбанолагаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, якая актыўна займаецца арганізацыяй адукацыйных і навукова-папулярных мерапрыемстваў.

Асноўная мэта Urban Lab 11 – даць студэнтам магчымасць развівацца не толькі ў рамках навучальнага працэсу, але і за яго межамі, а гараджанам – магчымасць зразумець, як працуе горад і добра правесці час.

Заснавальнікам супольнасці Urban Lab 11 з’яўляецца Вячаслаў Іванісь, студэнт-урбанолаг, які з захапленнем прысвячае свой час папулярызацыі ўрбаналогіі. Ён актыўна арганізуе мерапрыемствы, якія дазваляюць гараджанам лепш зразумець механізмы функцыянавання гарадскога асяроддзя і натхняюць на яго паляпшэнне. Вячаслаў заўсёды поўны новых ідэй і энергіі для рэалізацыі розных гарадскіх праектаў, якія не толькі інфармуюць, але і натхняюць на дзеянні.

За паўгады сваёй працы Urban Lab 11 рэалізаваў шэсць новых фарматаў мерапрыемстваў рознага маштабу, у якіх прыняло ўдзел больш за 150 чалавек, што сведчыць аб росце зацікаўленнасці да урбаналогіі сярод студэнтаў і гараджан.

Асноўным напрамкам супольнасці з’яўляецца праца са школьнікамі. Адукацыйны працэс у школе заключаны ў яе ж сцены. Urban Lab выкарыстоўвае гарадское асяроддзе ў якасці сродкаў навучання, а таксама развівае навыкі працы ў камандзе, прэзентацыі праектаў, аналізу, даследаванні.

Адным з мерапрыемстваў праекта было сумеснае даследванне са школьнікамі пэўных вуліц Берасця. Арганізатары Urban Lan дапамагалі школьнікам заўважаць і аналізаваць элементы гарадскога асяроддзя, што развівае іх крытычнае мысленне і здольнасць да аналізу. Асаблівасць дзейнасці праекта – гэта выкарыстанне горада як жывую лабараторыю для практычнага навучання. Такі падыход дазваляе ўлічваць індывідуальны вопыт і інтарэсы вучняў, што робіць навучанне больш персаналізаваным і значным для кожнага вучня.

UrbanLab правёў інтэрактыўную дзелавую гульню, дзе ўдзельнікі спраектавалі свой ідэальны горад. Для складанасці ім выдаваліся карткі ўмоў, якія змянялі зыходныя параметры праекта, што зрабіла працэс больш захапляльным і інтрыгуючым. У выніку супольных намаганняў кожная каманда стварыла ўнікальны праект горада.

Праект таксама правёў кінавечар для ўсіх ахвотных. Падчас яго  гледачам паказалі фільм на актуальную тэму — рынак нерухомасці. Стужка закранула важныя пытанні, якія хвалююць многіх, і стала асновай для жывой дыскусіі. Пасля прагляду кожны мог выказаць свае меркаванні, падзяліцца досведам і паразважаць аб праблемах і перспектывах у гэтай сферы.

Urban Lab 11 – гэта не проста студэнцкі праект, але важная ініцыятыва, якая спрыяе развіццю гарадоў. Падобныя ініцыятывы адыгрываюць асаблівую ролю ў фармаванні актыўнай гарадской супольнасці, аб’ядноўваючы людзей, зацікаўленых у паляпшэнні гарадскога асяроддзя. Яны ствараюць платформу для абмену ідэямі, досведам і ведамі, а таксама спрыяюць укараненню інавацый у гарадское планаванне. Дзякуючы такім праектам гарады становяцца больш камфортнымі, інклюзіўнымі і ўстойлівымі да выклікаў сучаснасці.

Збіраючы рэгулярную зваротную сувязь, арганізатары адсочваюць рост якасці мерапрыемстваў. Некаторыя ўдзельнікі ўжо паспелі стаць студэнтамі кафедры гарадскога і рэгіянальнага развіцця, а таксама паспрабаваць сябе ў ролі валанцёраў на мерапрыемствах, у якіх толькі нядаўна самі прымалі ўдзел. Важным аспектам развіцця праекта стаў пераход ад працы аднаго арганізатара да паўнавартаснай каманднай дзейнасці. Гэта дазволіла павялічыць колькасць удзельнікаў мерапрыемстваў, а таксама палепшыць узаемадзеянне ўнутры груп.

Праект таксама актыўна вядзе сацыяльныя сеткі. У тэлеграм-канале “Першыя ўрбанолагі” студэнты дзеляцца сваімі поспехамі, распавядаюць пра навучальны працэс, а таксама асвятляюць розныя ўрбаналагічныя тэмы.  У Urban Lab ёсць і свой інстаграм, у якім можна сачыць за навінамі праекта.

З новых фарматаў мерапрыемстваў, якія плануюцца да рэалізацыі, можна вылучыць літаратурны клуб і прагулкі па горадзе з урбанолагам. Галоўнай мэтай Urban Lab застаецца ўцягванне не толькі школьнікаў, але і іншых гараджан у свае праекты. Арганізатары імкнуцца зрабіць мерапрыемствы адкрытымі і карыснымі для ўсіх, хто цікавіцца паляпшэннем гарадскога асяроддзя.

У будучыні Urban Lan плануе змяняць горад і працягваць ствараць гарадскія праекты. Супольнасць будзе рада бачыць у сваіх шэрагах архітэктараў, дызайнераў, SMM-спецыялістаў і проста неабыякавых гараджан.

Толькі разам мы можам змяняць нашы гарады, рабыць асяродзе больш якасным і інклюзіўным!


Падпісвайцеся на тэлеграм-канал “Першыя ўрбанолагі”.

А таксама на інстаграм-старонку Urban Lab.

Ulyana

Recent Posts

Ганна Пуціліна: здароўе для кожнага

На сённяшні дзень тэма здароўя з’яўляецца вельмі важнай для грамадства, асабліва ў перыяд распаўсюджання сезонных…

1 дзень ago

Восень, сяброўства і радасць: Дзень імяніннікаў з “Без межаў'”

Дзень нараджэння… Для кожнага з нас гэта нешта сваё, асаблівае і непаўторнае. Для многіх гэтае…

3 тыдні ago

Мова на далоні: супольнасць, што аб’ядноўвае аматараў беларускай культуры

Мова на далоні – супольнасць аматараў беларускай мовы і культуры. Группа актыўнай моладзі, што аб’ядноўвае…

3 тыдні ago

Ветэрынарыя на даму: мы ў адказе за тых, каго прыручылі

Калі ў вас дома жыве кот, то вы ведаеце, што самы вялікі стрэс для яго…

1 месяц ago

АкадэміяМам: прышчэпкі ды іншыя абставіны

У лістападзе галоўная задача арганізму – дацягнуць да Новага года, пажадана здаровым. Таму што шэрасць,…

1 месяц ago

“Простакніжкіна”. Як любоў да кнігі падштурхнула развіваць бізнэс.

Хочаш зрабіць нешта сваё – пайдзі ў дэкрэтны адпачынак. Неўзабаве выхаванне малога дзіцяці нярэдка абуджае…

1 месяц ago