Ганна Абрамчык – стваральніца керамічнага свету

На свеце шмат людзей маюць хобі. Нехта займаецца ім у вольны час, па выходным, для некага хобі – магчымасць правесці час з блізкімі па духу людзьмі, хтосці пачынае займацца нечым і закідвае гэта, а для кагосьці захапленне нейкай дзейнасцю пачынаецца з дзяцінства і праходзіць праз усё жыццё, ператвараецца не проста ў любімы занятак, а ў прафесію. Так адбылося і з Анкай Абрамчык.

Анка Абрамчык керамікай займаецца з самага дзяцінства, навучалася ў студыях выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе малявала і знаёмілася з керамікай.

Потым яна паступіла ва ўніверсітэт, які ў выніку даў як мастацкую, так і педагагічную адукацыю. Тут, ва ўніверсітэце, адбывалася навучанне акадэмічнаму жывапісу і малюнку, скульптуры і кераміцы, кампазіцы і іншым дэкаратыўна-выяўленчым напрамкам, адным з напрамкаў была любімая і да гэтага кераміка, якой ўрэшце рэшт Анка Абрамчык і прысвяціла сваю дыпломную працу.

“Гліна мяне не адпусціла” – гаворыць пра сябе Анка і гэта сапраўды так: вось ужо дзясяты год яна выкладае кераміку і маляванне, мае вышэйшую педагагічную катэгорыю.

“Я даволі энэргічны чалавек, люблю тое, чым займаюся па жыцці, радая таму, што маю і адкрыта да новага, люблю працаваць з людзьмі і сябрую з творчасцю. Я той рэдкі від, хто працуе па дыпломе” – такое апісанне дае сабе дзяўчына і зазначае, што яна пакуль не стамілася і свая студыя керамікі – перш за ўсё пра свабоду, творчасць і новых людзей.

Студыя “Тутачкі” гэта  ўтульнае месца для творчасці, самастойнага развіцця і магчымасці пазнаёміць і навучыць кераміцы іншых.

“Мы Тутачкі, мы ў Берасці” – гэта пра тое, что мы ўсе разам, нават калі “адны”. Можам прыйсці ў такое ўтульнае мястэчка і праз творчасць адпачыць, пазнаёміцца з новымі людзьмі, пабыць адначасова з ўсімі і ў той жа час ў сваіх летуценнях пад час лепкі. Хочацца верыць, што для ўсіх гасцей гэта мястэчка спакою сярод будзённай мітусні ва ў свеце.”

Кераміка – гэта ў прынцыпе непрадказальны свет са сваімі сюрпрызамі ў працэссе стварэння і кераміка дакладна не пра хуткі вынік, а пра цярпенне, можна нават сказаць, што яна вучыць цярпенню.

“Спачатку трэба прыдумаць, что зляпіць, потом пазнаёміцца з глінай і прыйсці да сваёй формы, да свайго вырабу, далей распісаць спецыяльнымі фармамі і толькі тады пакінуць на некалькі тыдняў сохнуць, а потым адправіць на два абпалы ў спецыяльнай печцы, каб керамічныя вырабы сталі бліскучымі і гатовымі да новага жыцця. Вось такі шлях, калі ў двух словах.

На занятках я не даю шаблоны і канкрэтныя прыклады, каб ва ўсіх выйшлі аднолькавыя вырабы, гэты было б сумна. Тут пра тое, каб кожны знайшоў сваё, рызыкнуў, паспрабаваў быць творцам.” – так распавядае Анка Абрамчык пра той шлях, які чакае кожнага, хто зазірнуў у студыю керамікі “Тутачкі”.

У студыю могуць прыходзіць усе: і дзеці, і дарослыя. Кожнаму знойдзецца занятак па душы, да кожнага прыйдзе натхненне, якое дапаможа стварыць цудоўны выраб, які будзе асаблівым, непадобным да іншых. Сама стваральніца студыі зазначае, што ёй аднолькава цікава працаваць і з дарослымі і з дзяцьмі, адрозненне толькі ў тым, што дарослым трэба больш часу на “раскачку”, злавіць “ту самую хвалю натхнення”, крыху пасумнявацца, а малыя адразу гатовыя рвацца “ў творчы бой”.

У студыі керамікі “Тутачкі” ладзяцца і дабрачынныя праекты, ёсць вопыт правядзення некалькі дабрачынных майстар-классаў на розныя тэмы і для розных груп людзей, адным з нядаўніх такіх мерапрыемстваў стаў майстар-клас “Аладкі на талерцы”.

У гэты раз ўзнікла ідэя зрабіць дабрачынны праект для жанчын, якія раней былі хворыя на анкалогію. Адразу з’явілася такая добрая назва праекта – “Аладкі на талерцы”, як сімвал спакою дома, утульнага сямейнага абеда за сталом і добрых размоў.

У рамках праекта былі праведзеныя два майстар-класы пад агульнай назвай “Лепка аўтарскіх талерак”, а таксама была арганізавана фінальная сустрэча “Аладкі на талерцы”, дзе ўсе ўдзельніцы прынеслі свае прыгатаваныя стравы і паклалі іх на тыя талеркі, якія зляпілі самастойна на майстар-класах.

Запланаваная колькасць удзельніц праекта -12 чалавек. Удзел узялі 11 жанчын, адна ўдзельніца была ў бальніцы падчас правядзення і не змагла прыняць удзел у праекце, таксама адна ўдзельніца не змагла быць на майстар-класе з агульнай групай, але была запрошана асобна на майстар-клас і пасля прыняла ўдзел у фінальнай сустрэчы.

“Мы ляпілі з гліны такія розныя талеркі, цікавыя, пазітыўныя, свае! Для кожнай гэта быў першы вопыт працы з глінай. А потым, мы зладзілі званы абед, куды ўсе ўдзельніцы прынеслі свае прысмакі, любімыя стравы і пачастункі. Гэта было як свята! Кожны рыхтаваўся, дапамагаў накрываць стол і сервіраваў пачастункі ў гатовыя талеркі, якія зляпіў самастойна!

І яшчэ адзін важны і прыемны этап – надрукаваная кніга рэцэптаў. У яе ўвайшлі любімыя рэцэпты ад удзельніц праекта, як салодкія дэсерты і выпечка, так і гарачыя стравы, традыцыйныя соўсы і закускі.” – дзеліцца эмоцыямі Анка і зазначае, што ніякіх складанасцяў ні падчас падрыхтоўкі, ні падчас правядзення не ўзнікла. Усе прайшло лёкка, з добрым настроем і падзякай ад удзельніц. Толькі добрыя эмоцыі і радасць ад таго, як усё выйшла зрабіць.

Кожная ўдзельніца атрымала кнігу рэцэптаў, а таксама некалькі экзэмпляраў было перададзена іншым удзельнікам клуба людзей з анкадыягназам “Я люблю жыццё”. І самае галоўнае – усе атрымалі яскравыя эмоцыі, энергію, новыя ўражанні ад творчасці і добрыя ўспаміны.

“Трэба дзяліца дабром. А калі маешь такую магчымасць і ўнутраннае жаданне, то чаму ж не?

Мне хацелася, каб больш людзей мелі магчымасць спрабаваць новае ў жыцці. Ёсць тыя, каму гэта неабходна эмацыйна, ёсць тыя, хто не мае магчымасцяў, а ёсць тыя, хто нават і не ведаў, што можа пазнаёміцца з керамікай ў Берасці.”

Усім, хто жадае паспрабаваць кераміку, але чамусьці баіцца, альбо адкладвае “на потым”, Анка Абрамчык раіць адзін раз зазірнуць і дакрануцца да гэтага свету.  “Кожны сам стварае свой лёс” – менавіта такое жыццёвае крэда гераіні.

Зараз керамістка мае шмат творчых планаў, задум і ідэй, а таксама спадзяецца, што ўлетку ў  яе атрымаецца зрабіць Берасце яшчэ больш прыгожым.


А за астатнімі цікавымі падзеямі і дабрачыннымі праэктамі лепш сачыць праз інстаграм студыі.

Ulyana

Recent Posts

Як Urban Lab 11 аб’ядноўвае студэнтаў і гараджан дзеля паляпшэння горада

Urban Lab 11 – гэта супольнасць актыўных студэнтаў-урбанолагаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, якая актыўна займаецца…

4 дні ago

Ганна Пуціліна: здароўе для кожнага

На сённяшні дзень тэма здароўя з’яўляецца вельмі важнай для грамадства, асабліва ў перыяд распаўсюджання сезонных…

4 дні ago

Восень, сяброўства і радасць: Дзень імяніннікаў з “Без межаў'”

Дзень нараджэння… Для кожнага з нас гэта нешта сваё, асаблівае і непаўторнае. Для многіх гэтае…

3 тыдні ago

Мова на далоні: супольнасць, што аб’ядноўвае аматараў беларускай культуры

Мова на далоні – супольнасць аматараў беларускай мовы і культуры. Группа актыўнай моладзі, што аб’ядноўвае…

4 тыдні ago

Ветэрынарыя на даму: мы ў адказе за тых, каго прыручылі

Калі ў вас дома жыве кот, то вы ведаеце, што самы вялікі стрэс для яго…

2 месяцы ago

АкадэміяМам: прышчэпкі ды іншыя абставіны

У лістападзе галоўная задача арганізму – дацягнуць да Новага года, пажадана здаровым. Таму што шэрасць,…

2 месяцы ago