Як больш за 40 сямей пасадзілі свае фамільныя дрэвы ў Берасці

Калі вы наведваліся ў Гарадскі сад, то бачылі імянныя лаўкі. Ідэя не зусім арыгінальная, практыка ставіць такія ў парках і скверах існуе ў Англіі, Аўстрыі ды іншых краінах Еўропы.  А што пра імянныя расліны? Пра такое мы яшчэ не чулі, але дакладна ведаем – цяпер ў Гарадскім садзе закладзена традыцыя пасадкі фамільных дрэваў.

Гэтая ідэя ўзнікла ў навагоднюю ноч. Чароўная Лясная фея Вольга Асмалоўская с мужам Юрыем падумалі пра тое, што на іх сядзібе Дзіўналессе ў Маларыцкім раёне становіцца цесна маладым дрэвам. А што калі даць ім новае жыццё на новым месцы.

Першапачаткова мы хацелі высадзіць дрэвы ў нашым мікрараёне. Ідэя была такая, каб кожны, хто пасадзіць дрэва, стаў яго “апекуном” ці “патронам”, даглядаў за раслінай. Можна нават завесці інстаграм свайго дрэва, даць яму імя. Фантазія можа завесці далека. Але на раёне зладзіць акцыю не атрымалася – мы жывём у цэнтры горада, і высадціь вялікую колькасць дрэваў было б даволі складана з-за інжынерных сетак, што праходзяць між дамамі. А мы ж хацелі, каб усё было правільна і бяспечна, таму гэтыя справы вырашалі выключна праз гарвыканкам. Там нам прапанавалі два месц для пасадак, мы абралі гарадскі сад.

Гарадскія ўлады пайлі на сустрач ініцыятыве, і прапанавалі два месца для пасадак. Гардскі сад падаўся найбольш прывабным. Некалі гэта было ўлюблёнае месца адпачынку берасцейцаў. Потым тэрыторыю зачынілі для наведвання – тут знаходзіліся ўстановы Вадаканала, а тэрыторыю закрылі для наведвання. Потым гэта была зусім заброшаная тэрыторыя на ўскрайку прамзоны – былога парта. І толькі некалькі год таму старыя алеі атрымалі новае жыццё. Уявіце – частка дрэваў памятае яшчэ даваенны час! Але шмат раслін былі старымі і хворымі. Таму між Гарадскім садам і Набярэжнай утварылася даволі адкрытая пляцоўка, якая,  нарэшце, дачакалася свайго часу.

Вольга падабрала са свайго Дзіўналесся больша за 40 раслін – гінга, бундук, ліственніца, магнолія, піхта, елка, катальпа ды іншыя. На прапанову ў інстаграме Вольгі адклікнуліся так сама каля 40 сямей і студэнты-урбанолагі.

          .

Увесь час марыў пасадзіць магнолію, – расказвае берасцеец Алег. – Вось, нарэшце, змог гэта зрабіць.

Адное сямейнае дрэва садзіла мама з малым сынам гадоў шасці.

Дрэва назвалі “Міша” – сын вырашыў даць яму сваё імя. Цяпер будзем хадзіць сюды і даглядаць яго, – падзялілася мама. – Нам вельмі спадавбалася.

Мужчыны капалі, жанчыны абіралі зручнае дрэва. Не ўсё давалася лёгка – жорсткі веснавы вецер і камяні, схаваныя ў зямлі рабілі працу даволі складанай. Але ўсе справіліся, і кожнае дрэва знайшло свайго ўладара. А пра тое, што за пасадкі тут праводзіліся, кажуць маленькія шыльдачкі, на каторых можна было напісать сваё імя ці назву расліны. Значную дапамогу аказаў гарывканкам – пасля пасадак да пляцоўцы пад’ехала машына з вадой і паліла ўсё расліны.

А праз колькі дзён інстаграм Вольгі зноў ажыў – як толькі пацяплела, сем’і пачалі выбірацца ў Гарадскі сад каб назіраць за сваім сямейным дрэвам. Канешне, пра кожную такую вылазку быў успамін у сторыз і рэпост.

Цяпер кожная сямья стала патронам гарадскога дрэва і будзе мець адказнасць за яго – тую расліну, якую яны прыручылі. І хто ведае, якой вялікай сямейнай гісторыяй праз вялікую колькасць год стане гэтая ініцыятыва.

Кацярына

Recent Posts

Паштоўкі з берасцейскім характарам

Уявіце: літаральна ў гэты момант у Берасці нараджаецца новая ідэя, каторая, упэўнены, вам спадабаецца. Што…

3 дні ago

Архітэктурныя жарсці

Яшчэ ёсць час наведаць унікальную выставу ў Мастацкім музеі. Калі вы лічыце, што выстава –…

3 дні ago

Раёны Берасця вачыма фатографа Яўгена Ангалюка

У свеце фатаграфіі ёсць мноства таленавітых людзей, чые працы знаходзяць адлюстраванне ў сэрцах гледачоў і…

4 месяцы ago

Ад барока да сучаснасці: як Валянціна Кеўра вучыць разумець музыку

У свеце мастацтва музыка займае асаблівае месца, з'яўляючыся ўніверсальнай мовай, здольнай перадаваць пачуцці і ідэі,…

4 месяцы ago

Ганна Абрамчык – стваральніца керамічнага свету

На свеце шмат людзей маюць хобі. Нехта займаецца ім у вольны час, па выходным, для…

4 месяцы ago

Як Urban Lab 11 аб’ядноўвае студэнтаў і гараджан дзеля паляпшэння горада

Urban Lab 11 – гэта супольнасць актыўных студэнтаў-урбанолагаў БрДУ імя А.С. Пушкіна, якая актыўна займаецца…

4 месяцы ago