Будзь актыўным

Берасце вачыма мастака i архітэктара: шлях Яўгена Шчарбача

Можна доўга разважаць пра тое, якім чынам у нашых галовах суадносяцца словы «прафесія» і «прызванне» і ці з’яўляюцца яны сінонімамі, бо ў кожнага чалавека ёсць сваё меркаванне па гэтым пытанні. Дакладна можна сказаць адно: Берасце багатае на творчых і таленавітых людзей, якія сваёй дзейнасцю спрыяюць развіццю і ўдасканаленню горада.

Адзін
з такіх людзейархітэктар і мастак Яўген Шчарбач, які плённа працуе ў сферы паляпшэння грамадскіх прастор Берасця, а таксама адлюстроўвае і занатоўвае наш горад у серыі сваіх карцін і накідаў.

Распавядаючы пра свой шлях да прафесіі, Яўген кажа, што яна засталася, можна сказаць, у спадчыну:

Мой бацькаінжынер у будаўніцве, брат дзеда і нават брат прадзедаінжынеры, і мой старэйшы брат – таксама інжынер, таму мне давялося быць архітэктарам.”

Яўген прызнаецца, што яму падабаецца быць архітэктарам, а дамы і завулкі горада ён малюе, бо заўсёды хацеў гэта рабіць і аднойчы зразумеў: калі зараз не пачне, дык ужо і не пачне ніколі. Так мастак пачаў маляваць сваю радасць.

Іншым мастацтвам, якое лічыць больш сур’ёзным, творца займаецца паралельна, але менш яго паказвае, чым малюнкі горада, а архітэктуру, па ўласным прызнанні, не афішыруе ўвогуле.

Сярод сваіх берасцейскіх праектаў Яўген адзначае некалькі любімых. Так, ён ганарыцца фантанам на вуліцы Савецкай, які быў створаны ў супрацоўніцтве з Максімам Верамеюком, і лічыць, што задума ўдалася. Таксама нагодай для гонару з’яўляецца фасад тэхнапарку. У роспiсбудынка была закладзена філасофія, добры сэнс, якія ў выніку і атрымалісваё ўвасабленне.

Калі Яўген Шчарбач вучыўся ў аспірантуры, то цікавіўся праблемамі рассялення людзей, а таксама добраўладкаваннем прыгарадаў. На пытанне «Чым вы б займаліся, калі б у вас не было ніякіх абмежаванняў у часе і сродкахраспавядае, што шукаў бы нейкую мадэль рассялення, пры якой усім будзе спрыяльна жыць, дапрацоўваў бы гарады, рабіў бы ўсе раёны ў гарадах прывабнымі для жыцця.

   

«Я б займаўся б рассяленнем людзей і ідэальным домам. Людзі будуюць сабе дамы, але мала ведаюць i выкарыстоўваюць iх вялізны патэнцыял, здольны значна павялічыць чалавечае шчасце.

Жыццё чалавека можа стаць у шмат разоў лепш, калі ўсё правільна запланаваць у доме: многія нашыя спрэчкі, адсутнасць сіл і нежаданне нешта рабіць часта ўзнікаюць таму, што на ўсё ўплывае наша асяроддзе. Я б змяніў асяроддзе, каб людзі былі больш шчаслівымі».

Крыніцай натхнення для мастака служыць унутраны стымул, які не даея му забыць пра ідэі і прымушае яго гарэць справай. А калі казаць пра асоб, то натхняльнікамі з’яўляюцца актыўныя людзі побач, якія робяць сваю справу з цеплынёю ў сэрцы.

«Ёсць людзі, з якімі паразмаўляеш  і згубіш энергію, а ёсць людзі, дыялог з якiмi напоўніць энергіяй i цябе, i iх самiх. Вось такія людзі мяне натхняюць: у каго я знаходжу энергію і каму аддаю энергію».

На сённяшні дзень вельмі актуальным для творцаў (ды і для ўсяго свету) з’яўляецца пытанне існавання і развіцця штучнага інтэлекту, якое падзяляе людзей на два супрацьлеглыя лагеры. На пытанне «Як вы ставiцеся да ШІ?» Яўген Шчарбач адказвае так:

“Як ні стаўся, а ён ужо з намі, ад сябе і ад ШІ ні ўцячэш. Я адразу стаў закідваць яго пытаннямі, на якія даўно шукаў адказы. І пакуль ён вельмі цікава піша, вось толькі трэба адразу прасіць, каб казаў толькі дакладныя дадзеныя і не лісвіў.

Глабальна ШІ, канешне, зменіць усе нашыя інстытуты, будзем спадзявацца, што ў лепшы бок!

Шмат хто ў Берасці ведае сетку кавярань Paragraph, дзе можна выпіць смачнай кавы і сустрэцца з блізкімі людзьмі. Але кавярня на вуліцы Савецкай знакамітая таксама іншым – Яўген часта бывае тут, знаходзіць натхненне ў выпадковых людзях, якія наведваюць гэтае месца. Многія госці прыходзяць сюды яшчэ і для таго, каб сустрэцца з мастаком і атрымаць свой партрэт.

 

У
дадзены момант Яўген працуе над новымі архiтэктурнымi праектамі, але лічыць, што не трэба загадваць наперад: “Я люблю не загадваць. Я працую над грамадскімі прасторамі Берасця, але як там што атрымаеццабудзем глядзець.


Бліц-апытанне:

1. Кава ці гарбата?
Гарбата.
2. Кот ці сабака?
Сабака, але і катоў люблю. 
3. Экстраверт ці iнтраверт?
Па тэстах я экстравертаваны інтраверт.
4. Дом ці кватэра?
Дом, канешне. Лепш за дом толькі хутар.
5. Адпачынак на моры ці ў гарах?
На моры… У гарах проста ніколі не быў.
6. Сава ці жаўранак?
Сава.
7. Кніга ці фільм?
Ой, ні тое і ні другое. Карціны гляжу часцей, а архітэктура з намі нонстоп.
8. Любімае месца ў Берасці?
Плошча Свабоды і лесвіца ў Крэпасці, якая спускаецца да Буга.
9. Жыццёвае крэда?
Натхняць сябе і людзей на лепшае.

Падпісацца на старонку Яўгена Шчарбача можна тут:

Вы можаце набыць карціны, каб падтрымаць мастака: