
Кінаклуб “Кубрык у Кубе” выйшаў з майскага адпачынку і зноў паказвае кіно. На гэты глядзелi “Простую гісторыю” Лінча. А потым абмяркоўвалі – як заўжды. Гэтаму камьюніці больш за тры гады. Менавіта тады, у сакавіку 2022 года, аматар якаснага кіно Васіль Валчук вырашыў сабраць аднадумцаў, каб не проста глядзець фільмы, але і абмяркоўваць іх пасля прагляду.
– Я сам гляджу вельмі многа кіно, граў і працягваю граць у кінаквізы, аднойчы мне стала сумна ад таго, што ў кінатэатрах перасталі паказваць якаснае і цікавае кіно, толькі мас-маркет. Я даведаўся, што ў горадзе ёсць кінаклубы, нават наведаў некаторыя з іх, узнікла ідэя стварыць сваю кінапрастору, дзе можна было б збірацца з аднадумцамі. Мне важна, каб у людзей фарміраваўся адпаведны густ на фільмы.
Спачатку гуртаваліся ў прасторы “Мір”, потым размясцілiся на другім паверсе кавярні “Таполі”. Два разы на месяц на гэтыя прагляды прыходзіць каля 20 чалавек, але ж усё залежыць ад дня тыдня (на выходных звычайна меньш), сезона і самога кіно.
– Я хачу, каб гледачы не проста глядзелі кіно, але і маглі яго прааналізаваць. Таму пасля сеансу мы робім караценькі перапынак, потым пачынаем абмяркоўваць. Усе дзеляцца ўражаннямі, выстаўляюць ацэнку. Калі я бачу, што фільм складаны для ўспрымання, то крышачку расказваю пра аўтара, гістарычны кантэкст, нейкія дэталі разбіраем больш падрабязна.
Праект разлічаны на масавую аўдыторыю, фільмы падбіраюцца адпаведныя. Не артхаус, але звычайна аўтарскае кіно, класіка, стары Галівуд. Васіль цікавiцца кінамастацвам розных рэгіёнаў свету – глядзелі нават якуцкае кіно. Кожны паказ праходіць афіцыйна – у кавярні ёсць дазвол на дэманстрацыю, рэпертуар узгадняецца і суадносіцца адпаведна рэестру. Гэта не заўсёды зручна, але выбару няма.
Самымі феерычнымі карцінамі, што паказывалі ў межах праекта, сталі “Мандарыны”, “Смерць пана Лазарэску”, “Паляванне”, “Касабланка”. Гэтыя фільмы атрымоўвалі ад гледачоў балы не ніжэй за восемь. Некаторыя фільмы сталі правакацыяй і вызвалі бурную дыскусію. Але бывалi і сапраўды правальныя сеансы – “Расплюшчы вочы”, “Галавакружэнне”, “Простая фармальнасць”.
Сачыць за анонсамі бліжэйшых паказаў можна ў інстаграме праекту.
Добрыя фільмы варта глядзець і з сябрамі, і ў адзіноце. Але ж з аднадумцамi цікавей, таму падпісвайцеся на старонку, каб нічога не прапусціць.