Па-першае, яе завуць Ванэса. А ў дзяўчыны з такім імем не магло быць іншага прызначэння, акрамя як несці мастацтва ў масы. Сваім імем яна абавязана не менш творчаму тату. У яе сям’і амаль усе музыкі, і толькі яна пайшла па мастацкай лініі. 6 ліпеня Ванэса Карпава азначыла свой дзень нараджэння, і не проста ў кампаніі блізкіх за сталом ці на пікніку, а на сапраўдным вечары, прысвечаным мастацтву.

— Сёння я жыву на два гарады — Берасце і Мінск. І ў сталіцы сумесна з салонам «Артпарад» мы праводзім мастацкія вечарыны, займаемся пошукам і прасоўваннем новых імёнаў сярод майстроў і мастакоў. Мне захацелася нешта падобнае зрабіць і ў Берасці.


Вечар задаўся. Ванэса дамовілася з кафэ «AVA» на Камсамольскай, дала аб’яву ў Instagram і правяла камерны вечар, прысвечаны мастацтву. Атрымаўся вельмі кранальны фармат з даверлівай размовай, разважаннямі, водгукам. Па словах Ванэсы, выйшла гісторыя, дзе яна магла падзяліцца тым, што яе запальвае, дадае энергію. На час мерапрыемства ў кафэ размясціліся некалькі карцін маладой мастачкі. На вечар запрашаліся сябры майстра, але завядзенне не зачынялася, таму прыйшлі ўсе, каму гэта было цікава.
— Гаварылі пра карціны, жывапіс, пра творчых, таленавітых людзей, чым сапраўднае мастацтва адрозніваецца ад рамяства. Талент ёсць у кожнага, але нехта раскрывае, а хтосці — не. Паразмаўлялі пра сучасныя віды мастацтва. Атрымалася цёпла і даверліва, бо закраналіся тэмы, на якія ў звычайным жыцці не знаходзіцца часу: жыццёвы рытм паскараецца, і мы не заўсёды выкройваем час гаварыць пра важнае.



Адметнасцю вечара стала жывое музычнае суправаджэнне ад аднаго з гасцей – сябра Ванэсы кампазітара Аляксея. Ён таксама расказаў сваю гісторыю, успомніў, што прывяло яго да напісання музыкі.





Першы блінчык не выйшаў комам.
Падобныя сустрэчы Ванэса Карпава плануе праводзіць рэгулярна, тым больш што ў Мінску ў яе праца, а ў Берасці — майстэрня.
Сачыце за анонсамі!











