Дзецікава & co

Сярэднявечная казка

Ці хацелі б вы аднойчы трапіць у такую атмасферу, дзе спалучаецца гісторыя і прыгоды, казачная атмасфера і яскравыя ўражанні? Здаецца, што трапіць у казку можна толькі ў дзяцінстве, але гэта далёка не так. Вольга і яе муж займаюцца ў рыцарскім клубе і аднойчы вырашылі правесці адно вельмі цікавае мерапрыемства.

На правядзенне такога мерапрыемства падштурхнула цікавасць навакольных да таго, чым займаецца сям’я – да рэканструкцыі сярэднявечча. Захацелася паказаць знутры, праз кулінарыю, побыт і забаўкі.

Падобная сустрэча ўжо была летась і тады быў вялікі водгук у Інстаграм. У гэтым годзе мерапрыемства было накіравана на людзей, якім цікавая кулінарыя, гісторыя і вядома ж рыцарства. Гэта людзі з розных сфер: фатографы, гісторыкі, юрысты, псіхолагі, мастакі…

«Праграма мерапрыемства як адзін дзень з жыцця сярэднявечнага чалавека: паставіць шатровы лагер, распаліць вогнішча і вядома ж прыгатаваць ежу з аўтэнтычных прадуктаў па сярэднявечных рэцэптах. Гэта значыць ніякай бульбы і памідораў.

Акрамя прыгатавання ежы ў нас былі актыўнасці ў выглядзе прагулкі з вывучэннем флоры і спосабам прымянення раслін. Напрыклад: якой травой спыніць кроў, а якой раслінай прамыць раны.» – зазначае Вольга.

Акрамя гэтага быў невялікі лучны турнір паміж нашымі гасцямі. Кожны змог пастраляць з лука на трапнасць.

«Гэта не зусім стандартнае мерапрыемства, гэта хутчэй магчымасць падзяліцца з навакольнымі сваёй філасофіяй, сваім хобі, паказаць гэты дух эпохі праз ежу і забавы. Я ў сваім Інстаграм заўсёды пішу пра розныя рыцарскія фэсты, на якія мы ездзім з нашым клубам і запрашаю іх наведаць, каб адчуць гэтую атмасферу. Магчыма хтосьці прасякнецца і гэтак жа захоча пашыць сабе гарнітур, уступіць у рыцарскі клуб. Магчыма для кагосьці гэта стане новым хобі.»

Мерапрыемства прайшло добра, сабралася добрая кампанія, некаторыя ўдзельнікі ўжо былі знаёмы паміж сабой, нехта пазнаёміўся ў працэсе. Усіх аб’яднаў дух сярэднявечча. Гэтае мерапрыемства шматлікім нагадала казкі, якія яны чыталі ў дзяцінстве аб рыцарах і прынцэсах. А кожны ж хацеў аднойчы, каб гэтыя казкі сталі рэальнасцю.

«Галоўная філасофія гэтага свята – паказаць, што казкі не знікаюць пасля таго, як мы сталеем. Проста ў дарослым узросце мы самі можам ствараць гэтую казку.

Мы стараемся папулярызаваць эпоху сярэднявечча і рэканструкцыю, вядзем Інстаграм @terrateutonica, дзе дзелімся нашымі паездкамі, фестывалямі, рэцэптамі і нават будаўніцтвам па сярэднявечных тэхналогіях.»

 


Падпісвайцеся на старонку Ірмеры.

А таксама на старонку клуба.