
Праект «Я магу» – гэта спартыўны трансфармацыйны праект, які праходзіць у фармаце гульні. Усё адбываецца інтэрактыўная і цікава: ёсць узроўні, і калі ты не набіраеш пэўную колькасць балаў (напрыклад, балы за крокі, трэніроўкі, харчаванне), то ты не ідзеш далей.
«У нас ёсць меню канструктаў, дзе ты можаш вылічыць па нашым калькулятары калорый аптымальны для сябе варыянт, сам збіраеш сабе рацыён (вельмі крута спрацавала гэта) плюс ёсць лячэбныя пратаколы. Мы таксама прапануем трэніроўкі для залы і дома, трэніроўкі для асанкі і розныя карэкцыйныя тэхнікі.» – распавядае Юлія, стваральніца праекта.
Таксама праводзяцца жывыя сустрэчы, майстар-класы, трэніроўкі на вуліцы, існуе магчымасць падзелу дзяўчат на 2 каманды, бо ў камандзе, як паказала практыка, ім лепш працуецца.

У камандзе звычайна ёсць высокі ўзровень падтрымкі. Не кожны сам па сабе, а ўдзельнікам прыйшлося пазнаёміцца і спрацавацца. Часта многія проста раскрываюцца падчас заняткаў.
У рамках праекта «Я магу» праводзяцца бясплатныя трэніроўкі для ўсіх жадаючых:
«Мы даўно ўжо вырашылі арганізоўваць бясплатныя трэніроўкі, каб больш людзей маглі пазнаёміцца са спортам, ну і з намі, вядома ж»
Часцей за ўсё такія мерапрыемствы праводзяцца на вяслярным канале, часам у лесе ў Палацы культуры.
Усіх жадаючых дадаюць у чат, дзе можна пабачыць аб’явы аб такога роду мерапрыемствах.

Вялікім плюсам з’яўляецца тое, што на такія трэніроўкі можа прыйсці хто заўгодна.
Сама трэніроўка прайшла добра, ў пазітыўнай атмасферы, была камандная праца, было весела, камфортна і бадзёра.

Мэта бясплатных трэніровак і праекту ў цэлым – максімальна папулярызаваць актыўны і здаровы лад жыцця. Заявіць больш пра сябе. Каб больш людзей давяралі і мянялі свае жыцці разам.
У планах – развіваць далей праект і выйсці на больш маштабны ўзровень, на ўзровень іншых гарадоў і краін.
Вы можаце падпісацца на Інстаграм-старонку праекта “Я магу” і на старонку кіраўніцы праекта “Я магу”, фітнэс-трэнеркі Юліі

