
Мы жывём і часта зусім не заўважаем магію моманту, не заўважаем нічога навокал і не заўважаем сабе. Але найвялікшая магія ў тым, што Прыгажосць можна знайсці ва ўсім і ў любы час, бо ўвесь наш сусвет – прыгажосць. Прыгажосць можа надаць унутраную падтрымку і апору, адчуванне прыгажосці – можа зрабіць дзень і жыццё трошачкі лепш, падтрымаць у складаныя перыяды жыцця.



Менавіта пра гэта быў праект «Фотадзень», пра які расказвае Вікторыя Цэкат – мадэль, lifestyle Influencer&UGC creator.
Ідэя прыйшла з жадання падтрымаць і падкрэсліць удзельніц іх сілу і прыгажосць у цяжкі час.

«Праект «Фотадзень» для жанчын, якія змагаюцца з ракам, накіраваны на падтрымку і натхненне. Асноўная мэта гэтага праекта – даць жанчынам магчымасць адчуць сябе прыгожымі і ўпэўненымі, нягледзячы на цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца.»

Была цэлая каманда: візажыст, спецыяліст па прычосках, стыліст, фатограф. У канцы кожнай фотасесіі брэнд жаночага адзення @condra_shop падарыў удзельніцам праекта рэчы, у якіх яны фатаграфаваліся.


«Мы імкнуліся стварыць прастору і падтрымку, дзе кожная жанчына зможа выказаць сваю індывідуальнасць і сілу, а таксама падзяліцца сваёй гісторыяй праз фатаграфію.»

Заяўка на ўдзел не было, проста былі выбраныя ўразлівыя пласты насельніцтва, з якімі хацелася б правесці такі фотадзень і яны атрымалі прапанову аб удзеле.
«Мерапрыемства прайшло паспяхова і выклікала мноства станоўчых эмоцый. Удзельніцы былі натхнёныя магчымасцю адчуць сябе прыгожымі і ўпэўненымі, а таксама атрымаць цеплыню і падтрымку ад нашай каманды».

Сапраўды, такія праекты вельмі важныя і дапамагаюць удзельніцам, даюць дадатковую сілу, дазваляюць адчуць цеплыню, прыняцце і знайсці крыніцу натхнення і душэўных сіл унутры сябе.


Вы можаце падпісацца на Інстаграм-старонку Вікторыі Цэкат.
А таксама на старонку праекта “Я люблю жыццё”, які аказвае псіхаэмацыйную падтрымку людзям з анкалагічным дыягназам.

