
Абмен раслінамі «Расліны. Брэст» – гэта адукацыйна-забаўляльны праект па эстэтызацыі прасторы вакол сябе з дапамогай жывых [пакаёвых] раслін: адукацыйны ён праз лекцыі, майстар-класы, якія праводзяцца на базе праекта, а таксама праз супер-карысны і жывы тг-чат, а забаўляльны – праз цёплую атмасферу сустрэч-абменаў, якая выклікае прыхільнасць і пазітыўныя эмоцыі ва ўсіх ўдзельнікаў такіх мерапрыемстваў.


«Мы імкнемся стварыць такую атмасферу, у якой усім будзе камфортна: ад пачаткоўцаў у гэтай тэме, да профі з велізарнымі калекцыямі раслін – нават у правілах нашай супольнасці прапісаны пункты пра адкрытасць, расслабленасць і прыязнасць – гэта база нашых сустрэч.» – распавядае Мар’я Абрамук.

Аматары раслін рэгулярна збіраюцца ў вельмі прыгожай і ўтульнай установе «Таполі», дзе можна выпіць якасную смачную каву і перакусіць фірмовымі вафлямі, а каманда Таполі заўсёды па-сяброўску ветла прымае гасцей на другім паверсе ці на летняй тэрасе.

«Мы з мужам увесь час паляпшаем наш цудоўны праект і з нядаўняга часу запусцілі серыю эксперыментальных майстар-класаў, розыгрышы падарункаў, невялікія адукацыйныя лекцыі і ўнеслі змены і паляпшэнні ў арганізацыйную частку нашых абменаў – мы зрабілі імянныя бэйджы для больш камфортнага знаёмства ўдзельнікаў; палепшылі працу нашага тг-чата; ствараем серыю адукацыйных пастоў у нашым Інстаграм і многае іншае. Нядаўна наш праект стаў афіцыйным аўтарскім аб’яднаннем на базе аддзела культуры Брэсцкага выканкама, што дасць нам больш магчымасцяў і свабодаў у будучыні. Многія заўважаюць і вельмі цэняць нашы пастаянныя паляпшэнні, бо яны зроблены з душой і з любоўю.»

Арганізатары праекту назіраюць пастаяннае павелічэнне колькасці ўдзельнікаў абменаў:
Наша зялёная сям’я вельмі хутка расце і мы знаходзімся ў пастаянным развіцці і паляпшэнні праекта.


Усім тым, хто хоча паўдзельнічаць ці проста даведацца яшчэ больш, прапануем падпісацца на Інстаграм-старонку праекта «Абмен раслінамі»
А таксама на Інстаграм-старонку самой Мар’і


