Дзецікава & co

Цёплая сустрэча

Зялёная Спадчына – гэта вельмі каштоўны і ўсімі любімы праект па эстэтызацыя гарадской прасторы, які нядаўна стаў аўтарскім аб’яднаннем на базе аддзела культуры Брэсцкага выканкама. «Нашымі высадкамі дрэў-экзатаў мы паказваем, наколькі дзіўна-прыгожай можа быць гарадская прастора, наколькі актыўнымі і ўцягнутымі могуць быць жыхары нашага горада, наколькі моцна мы ўсе можам паўплываць на аблічча сваёй малой радзімы.» – распавядае Мар’я Абрамук.

У канцы гэтай вясны ўдзельнікі аб’яднання правялі дзве масавыя высадкі дрэў: 10 мая і 14 чэрвеня яны сумарна высадзілі каля 70 дрэў на набярэжнай, паправілі ўжо існуючыя алеі і стварылі новыя кампазіцыі. Праз ўмовы надвор’я: спякоту і перапад тэмператур, якія з’яўляюцца умоўна непрыдатнымі для высадак летам, было вырашана змяніць фармат і зрабіць фіта-сустрэчу.

«Гэта быў экскурс з Анатолем Арловым, бацькам нашай Спадчыны, і мерапрыемства было накіравана на тое, каб бліжэй пагутарыць і пазнаёміцца з усімі ўдзельнікамі – аказалася, гэта было менавіта тое, што ўсім было так трэба: людзі ў нашым праекце ўсе вельмі актыўныя і заўсёды гатовыя нешта высадзіць, сустрэнецца ці зладзіць пікнік

Такая ідэя аказалася вельмі новай і цікавай, стварыла ўтульную атмасферу, якая дапамагла ўсім гасцям атрымаць натхненне і добры настрой, дала кожнаму зарад пазітыўных эмоцый і яшчэ больш аб’яднала групу:

«Мы выбралі незвычайнае класнае месца – сад камянёў каля набярэжнай, утульна ўладкаваліся з пледамі, травянымі чаямі і тэрмасамі і нарэшце бліжэй пазнаёміліся, пакуль нашы дзеткі поўзалі па вялізных валунах ледніковага перыяду, мы абмеркавалі планы на будучыню і нават натхніліся адзін адным. Атрымалася вельмі цёплая шчырая сустрэча і стала зразумела, што сустракацца ў рамках Зялёнай Спадчыны можна не толькі на высадках экзотаў у гарадской прасторы, але і вось так цёпла і па-хатняму без асаблівых нагод 🫶»

Аб планах на будучыню Мар’я распавядае так:

Мы ўсе ведаем, што наша Спадчына будзе цудоўным чынам расці і развівацца і вельмі чакаем фінальных узгадненняў з усімі інстанцыямі горада, аб чым мы будзем аб’яўляць у нашых сац-сетках.

І сапраўды, гэта вельмі карысная і цікавая ініцыятыва, якая дапамагае нашаму Берасцю рабіцца больш прыгожым і больш экалагічным горадам.

Вы можаце падпісацца на Інстаграм-старонку ініцыятывы Зялёная Спадчына

І на Інстаграм Мар’і