Дзецікава & co

Доўгачаканая сустрэча-знаёмства валанцераў Pet-a-Porter

 

У канцы жніўня прайшла івент-сустрэча для валанцёраў праекта Pet-a-porter.

Ідэя прыйшла дастаткова арганічна, таму што праект існуе доўга. Так атрымалася, што за кошт таго, што мы так доўга існуем і робім сваю справу, выглядала дзіўна, што мы (я і мая сяброўка, якую таксама завуць Каця) практычна ні з кім з валанцёраў не бачымся, таму што ўся дзейнасць адбываецца праз месэнджэры, таму хацелася, каб усе нарэшце пазнаёміліся.” – распавядае Каця.

Pet-а-Porter – праект, які з’явіўся каля 2-х гадоў таму, ідэя была ў тым, каб дапамагаць сваімі паслугамі прафесійных здымак жывёлам, якія зараз знаходзяцца ў статусе пошуку дома, і здымаць іх. Ужо вядомы факт, у асяроддзі Каці вельмі шмат валанцёраў, якія дапамагаюць шукаць хату жывёлам і сярод іх было відавочна ўжо, што чым лепш фотаздымкі жывёлы, якая шукае дом, тым хутчэй яе людзі бачаць, выразней. Неабходна было, каб людзі бачылі праз фатаграфію характар гадаванца і каб на старонцы была актуальная інфармацыя наконт таго, хто знайшоў дом, а хто яшчэ шукае.

Мерапрыемства праходзіла ў канцы жніўня ў івэнт-прасторы blanca.deck, якую адкрыла мастачка Галя Аль Шэйхахмад. Яна не толькі арганізоўвае ў ім свае івенты, напрыклад, калажны клуб, парфумерная вечарынка ў калабарацыі з Бахромам, але гэта такая прастора, у якой рэгулярна праходзяць разнастайныя майстар-класы, тэматычныя сустрэчы, тут можна арганізаваць свае майстар-класы, дзявочнікі, дні нараджэння, кінапаказы і гд. Там ёсць мерапрыемствы, на якія можна запісвацца, таксама можна арганізаваць свой івэнт.

Мне дапамагала мая калега па праекце, менеджэрка і сузаснавальніца, яе таксама завуць Каця, дапамагала мне маральна, таму што ў любым выпадку, калі ты арганізоўваеш такое мерапрыемства, патрэбен нейкі голас з боку, які цябе падбадзёрвае,бо ты запрашаеш на івэнт людзей, якія паміж сабой амаль не знаёмыя, бачыліся толькі ў перапісцы і ўсё. Таксама яна дапамагала мне на месцы ўжо падчас самога мерапрыемства, дапамагала рыхтаваць наш фуршэт, наш пачастунак, сервіраваць стол, ну і як магла са свайго боку століка дапамагала ўдзельніцам перамагчы няёмкасць, таму што быў вялікі стол, мы сядзелі па двух розных баках, яна са свайго боку больш гутарыла, я са свайго. На івенце таксама прысутнічаў фатограф-відэограф і Галя, ўладальніца студыі blanca.deck, яна для нас праводзіла майстар-класы па калажах.”

Быў падрыхтаваны фуршэтны стол, было шмат пачастункаў для таго, каб за прысмакамі, за ежай было лягчэй і камфортнай знаёміцца і наогул мець зносіны. Грала музыка, ужо былі гатовы месцы, быў запланаваны майстар-клас па калажах. Калі ўсе сабраліся, Каця падрыхтавала некалькі пытанняў для таго, каб кожны з удзельнікаў адказаў на іх і гэтыя пытанні дапамаглі удзельніцам разслабіцца, убачыць, што ўсе навокал – звычайныя людзі, такія ж, як і іншыя, хто прыйшоў сюды, пытанні дапамаглі завязацца нейкай гутарцы, нейкім жартам.

Потым Галя расказвала пра сам майстар-клас, дапамагала ўглыбіцца, для чаго, чаму і як гэта ўсё калажаванне адбываецца, што трэба рабіць і пачаўся сам майстар-клас.

Хацелася зрабіць нешта творчае для нашых удзельніц, каб яны па ходзе гэтага знаёмства яшчэ і рабілі нешта сумеснае і падчас працэсу размаўлялі б і расслабляліся, таму што іх аб’ядноўвае нешта агульнае, знакавае.”

Удзельніцы рабілі калажы, увесь гэты час можна было піць гарбату, частавацца, гаварыць і яшчэ па ходзе справы была арганізаваная здымка, здымалася відэа і фота. У праекце больш надаецца ўвага гадаванцам, а хацелася паказаць рэальных людзей, якія з’яўляюцца валанцёрамі, таму арганізатаркі здымалі ролік з адказамі на пытанні пра фотаздымкі жывёл і пра сабе.

Гэта плануецца як серыя ролікаў, дзе паказаны твары нашых валанцёраў, якія дзеляцца вопытам, звязаным са сваім валанцёрствам у праекце. Я яшчэ падрыхтавала ў якасці падарункаў для валанцёраў брашурку, дзе было напісана, хто такі валанцёр, каб яны самі адчувалі, што яны робяць для нас, і на другім баку брашуркі былі паказаны вынікі нашай працы: колькі жывёл мы ўжо знялі і колькі з іх знайшлі дом. Ну, былі такія вось лічбы, яны былі дастаткова прыемныя.

Я стварыла для нашага праекта і нашых валанцёраў стыкерпак з жывёламі, з мілымі налепкамі, усё ў нашай каляровай гаме, тампаказаны розныя па характарах коцікі і сабачкі, такія цудоўныя ілюстрацыі, якімі мы дзяліліся з валанцёрамі. Яны маглі выкарыстоўваць гэтыя налепкі ў калажы, маглі забраць і выкарыстоўваць дзе заўгодна. Нехта, я бачыла, наклеіў адразу ў калаж, хтосьці – на чахол тэлефона, хтосьці не чапаў, забраў цалкам”.

У івента была ўтульная, падтрымліваючы атмасфера і многія гэта заўважылі:

У моманце на самім мерапрыемстве я бачыла ўдзячныя вочы, усе былі рады, казалі, што так, ужо прасілася гэтая сустрэча, дзякавалі за майстар-клас, за пачастунак. Многія таксама прынеслі нешта смачнае, адна дзяўчына спякла пірог, другая прынесла цэлы пірог, мерынгавы рулет, які вельмі многія любяць, усе прыйшлі з шыкоўнымі пачастункамі, і калі мы ўжо там развітваліся, многія казалі “блін, так класна, дзякуй за магчымасць тварыць калажы і нарэшце мы ўбачыліся”. Я бачыла на наступны дзень, што некалькі чалавек падпісалася на маю асабістую старонку,гэта паказвае, што мы зблізіліся, людзі хочуць быць у кантакце, і некалькі чалавек напісалі на наступны дзень удзячныя паведамленні.”

Філасофія сустрэчы была простая: паказаць самім валанцёрам, што яны з’яўляюцца членамі вялікага калектыву і з імі працуюць такія ж, як яны, рэальныя людзі, даць ім магчымасць убачыць адзін аднаго, пазнаёміцца, расказаць пра сябе, завязаць новыя кантакты, даць разуменне, што яны працуюць, як валанцёры ў праекце, а не ў адзіноце.

Таксама арганізатаркам івента хацелася даць адчуць падзяку, адчуць, што ўсе яны робяць разам важную, класную справу, хацелася падарыць такую вось сустрэчу. Хацелася неяк падкрэсліць яшчэ раз “Мы бачым вас, мы заўважаем вашу працу, мы ўдзячныя”. І даць магчымасць добра правесці час.

У планах на будучыню – працягваць рабіць тое, што мы і так ужо робім, а таксама ствараць кантэнт, напрыклад, зрабіць серыю відэа з кінолагам, дзе кінолаг будзе даваць нейкія парады для людзей, якія толькі думаюць, ці ўзяць гадаванца з прытулку.

У планах – пашыраць каманду, рабіць камфортныя ўмовы для нашых валанцёраў, якія ўжо ў праекце, знаходзіць новых, і вядома ж хацелася б правесці яшчэ сустрэчу для нашага калектыву праз нейкі час, таму што не ўсе маглі прыйсці. Я думаю, што ў цэлым гэта павінна быць нейкай рэгулярнай практыкай, сустракацца час ад часу камандай афлайн. Гэта сапраўды б дапамагала нам адчуваць сябе часткай каманды, бачыць прагрэс калектыва нашага праекту, адчуваць сябе патрэбным, бачыць нейкія праблемы і вырашаць іх. Заўсёды гэтая афлайн-тэма дапамагае праекту існаваць, быць і рабіць.”

Падпісвайцеся на Інстаграм-старонку праекта Pet-a-porter, каб сачыць за навінамі і знайсці сабе мілага гадаванца.