Дзецікава & co

Карысныя лекцыі ад Ганны Пуцілінай

Сёння тэма здароўя з’яўляецца даволі актуальнай і ёю цікавіцца вялікая колькасць берасцейцаў. Спецыяльна для іх нутрыцыялагіня Ганна Пуціліна правяла цыкл лекцый. Лекцыі праходзілі ў жніўні і ў верасні. У Цэнтры юных маракоў з флатыліяй для дзяцей было праведзена 2 лекцыі. Для падлеткаў таксама праводзілася сустрэча, якая адбылася ў юнацкім аддзеле абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Людзі пажылога ўзросту змаглі паслухаць Ганну ў абласной бібліятэцы. Для ўсіх жадаючых – лекцыя у кафэ Параграф. Разам прайшло 5 лекцый. Асноўнай тэмай лекцый для дзяцей і падлеткаў была тэма правільна харчавання. Для людзей пажылога ўзросту – тэма халестэрыну. У лекцыі для ўсіх жадаючых Ганна Пуціліна разбурыла міфы аб правільным харчаванні.

Сам фармат лекцый трошкі змяніўся: напрыклад, у іх дадаўся такі элемент як гульні для дзяцей і падлеткаў. “Хацелася данесці ім інфармацыю ў фармаце інтэрактыву, каб яны думалі і спрабавалі, адгадвалі, дакрануліся да таго, чаго раней не бачылі.“– зазначае Ганна.

Дзеці паспрабавалі новыя смакі, адгадвалі гародніну навобмацак і на смак, а таксама навучыліся збіраць сабе правільную талерку пры дапамозе гульні, даведаліся шмат новага і цікавага.

Падчас лекцыі пра халестэрын слухачы даведаліся пра рэальныя прычыны яго павышэння, атрымалі шэраг карысных парад і сталі сведкамі разбурэння міфаў пра гэтае захворванне.

Лекцыі прайшлі вельмі добра і на пазітыве. Планавалася правесці 4 сустрэчы, але па просьбах жадаючых была праведзена яшчэ і пятая лекцыя.

Усе ўдзельнікі лекцый атрымалі добрыя эмоцыі і карысныя парады, дзеці і іх бацькі засталіся пад прыемным уражаннем ад сустрэч, было шмат цёплых слоў і добрых водгукаў.

Пасля мерапрыемстваў паступіла 4 прапановы правесці лекцыі:

У гімназіі.

У спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай (спартыўнай) школе алімпійскага рэзерву.

У Белаграпрамбанку.

У Менску на базе Зялёнай аптэкі.

Цяпер гэта – планы Ганны на кастрычнік-лістапад.

Падпісвайцеся на старонку Ганны Пуцілінай у Інстаграм.