Наш край, несумненна, багаты на таленавітых людзей. Але часцей за ўсё ў фокус нашай увагі трапляюць мужчыны: у іх гонар называюць вуліцы, праспекты і знакавыя месцы, імі ганарацца, а самае галоўнае – пра іх усе ведаюць, яны застаюцца ў людской памяці.
Берасцейскія жанчыны прыносяць славу гораду і вобласці, яны самабытныя, яскравыя, творчыя і мэтанакіраваныя і заслугоўваюць, каб пра іх ведалі і гаварылі больш.
Менавіта таму быў распачаты цыкл «Знакамітыя жанчыны Берасцейшчыны», які мае на мэце папулярызацыю жаночых імёнаў, узнаўленне памяці і ведаў пра знакамітых жанчын, якія нарадзіліся на Берасцейшчыне, і зрабілі значны ўнёсак у мастацтва, навуку, культуру і іншыя сферы, важныя для грамадства.
***
Марыя Андрайковіч-Бутаўт

Марыя Андрайковіч-Бутаўт “Уладыслаў Лакетак у Айцове.” 1881.
• Першая беларуская прафесійная жанчына-мастачка.
• Марыя Яраславаўна Андрайковіч-Бутаўт нарадзілася 22 ліпеня 1852 годзе ў мястэчку Баландзічы (цяпер – Іванаўскі раён Берасцейскай вобласці), у яе былі дзве сястры.
• Род, з якога паходзіла дзяўчынка – даволі старажытны, продкі Марыі займалі земскія пасады ў ВКЛ.
• Поўнае імя Марыі пры нараджэнні – Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч.
• Сям’я валодала маёнткам Гарнастаевічы, . маёнткамі Кабуззе і Мінкаў.
• У юнацтве Марыя Андрайковіч-Бутаўт трапіла ў Пензенскую губерню, пасля – у Рыгу.
• Марыя вучылася ў даволі прэстыжнай установе, скончыла Мюнхенскую каралеўскую акадэмію мастацтваў, якая першая ў Еўропе адкрыла свае дзверы не толькі для юнакоў, але і для дзяўчат, і тым самым дала жанчынам магчымасць спасцігаць мастацтва.
• Дзяўчына вучылася ў знакамітых мастакоў свайго часу, падарожнічала, вяла актыўнае творчае жыццё, была адной з тых, хто ўваходзіць у аб’яднанне мастакоў “Кунстферайн”.
• У 1876 у Кракаве адбылася прэзентацыя карціны “Ян Каханоўскі над памерлай Уршулькай”, якая выклікала фурор у публікі.
• Варта зазначыць, што ў тыя часы было вельмі мала жанчын-мастачак і толькі адзінкі з іх стваралі палотны на гістарычныя тэмы.
• На працягу амаль усяго жыцця карціны Марыі Андрайковіч-Бутаўт выстаўляліся ў Кракаве, Варшаве і Вільні, яе творчасць заўсёды прыцягвала ўвагу гледачоў.
• Ніколі не выходзіла замуж і дзяцей не мела, што таксама не было характэрнай з’явай эпохі.
• У адрозненне ад многіх сваіх сучаснікаў Марыя рэдка пісала партрэты і побытавыя сцэнкі, яе цікавіла гісторыя і сакральнасць.
• У 1881 г. Марыя Магдалена вярнулася і жыла ў маёнтку Гарнастаевічы, але разам з тым часта наведвала Варшаву.
• Праз хваробу вачэй яна ў канцы 1880-х гадоў перастала пісаць карціны, але яе творчы дух яшчэ прагнуў руху, і Марыя Андрайковіч-Бутаўт стала выкладчыцай мастацкіх курсаў для жанчын у Варшаве, перапісваліся і сустракалася з творчымі людзьмі, удзельнічала ў творчым жыцці Вільні, адна з першых звярнула ўвагу на народную творчасць, мела калекцыю твораў беларускага мастацтва і актыўна папаўняла яе.
• Памерла Марыя Магдалена Андрайковіч-Бутаўт ў чэрвені 1933 года.

