Наш край, несумненна, багаты на таленавітых людзей. Але часцей за ўсё ў фокус нашай увагі трапляюць мужчыны: у іх гонар называюць вуліцы, праспекты і знакавыя месцы, імі ганарацца, а самае галоўнае – пра іх усе ведаюць, яны застаюцца ў людской памяці.
Берасцейскія жанчыны прыносяць славу гораду і вобласці, яны самабытныя, яскравыя, творчыя і мэтанакіраваныя і заслугоўваюць, каб пра іх ведалі і гаварылі больш.
Менавіта таму быў распачаты цыкл «Знакамітыя жанчыны Берасцейшчыны», які мае на мэце папулярызацыю жаночых імёнаў, узнаўленне памяці і ведаў пра знакамітых жанчын, якія нарадзіліся на Берасцейшчыне, і зрабілі значны ўнёсак у мастацтва, навуку, культуру і іншыя сферы, важныя для грамадства.
***
Яўгенія Янішчыц

• Яўгeнiя Янiшчыц нapaдзiлacя 20 лicтaпaдa 1948 гoдa ў вёcцы Pyдкa Пiнcкaгa paёнa Бpэcцкaй вoблacцi.
• У 1955 гoдзe Яўгeнiя пaйшлa ў пepшы клaс. Свой першы верш напісала ў чацвёртым класе і прысвяціла сваёй маці, Марыі Андрэеўне. Першапачаткова настаўнікі не паверылі, што маленькая дзяўчынка можа напісаць такі верш, і спрабавалі знайсці, адкуль Яўгенія “спісала” свае радкі.
• У 1962 гoдa ў paённaй гaзeцe “Пaлecкaя пpaўдa” былі надрукаваныя яе творы.
• У 1963 годзе дзевяцікласніца Яўгенія Янішчыц стварыла свой першы рукапісны зборнік вершаў, які назвала – “Першыя россыпы”, у той жа час яе творы публікаваліся ў раённых і рэспубліканскіх выданнях.
• Першапачаткова дзяўчына выступала ў друку пад псеўданімамі Ясельдзянка і Жэня Заметкіна.
• Яшчэ ў школе Яўгенія Янішчыц атрымала ліст ад Ніла Гілевіча.
• У 1966 годзе паступіла на філфак БДУ.
• У 1968 годзе, ва ўзросце 21 года, Яўгенія Янішчыц прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе маладых паэтаў і пісьменнікаў у Маскве.
• У 1971 скончыла ўніверсітэт, у тым жа годзе яе прынялі ў Саюз пісьменнікаў БССР, у1971 паэтка выйшла замуж, у 1972 годзе –нарадзіла сына, але ў 1976 годзе шлюб быў скасаваны.
• Яўгенія Янішчыц напрацягу ўсяго жыцця здзіўляла іншых сваёй ранімасцю.
• Вершы Янішчыц перакладзены на мноства моў свету: яны гучаць на ангельскай, балгарскай, іспанскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай мовах.
• Яўгенія Янішчыц была адной з дэлегатак ад БССР на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
• На руцэ Яўгеніі Янішчыц са студэнства засталіся шнары – яны з’явіліся пасля укусу малпы, якую муж адной з дзяўчат-філфакавак прынёс ва ўніверсітэт.
• Лісты з нядаўна напісанымі вершамі паэтка раскладвала на канапе ў кухні, а потым чытала іх гасцям.
• У адным з лістоў Яўгенія Янішчыц пісала так: “Кажуць, што для поўнага шчасця паэт павінен быць неўладкаваным. Але калі гэтай неўладкаванасці праз меру, то горш не трэба…”
• Памерла Яўгенія Янішчыц 25 лicтaпaдa 1988 года.

