Кветкі і расліны – гэта іншы, прыгожы і загадкавы свет, ініцыятыва “Абмен раслінамі” дапамагае больш глыбока спазнаць гэты свет, праводзіць сустрэчы і майстар-класы, якія дазваляюць людзям атрымаць новыя веды, лепш клапаціцца пра сваіх зялёных улюблёнцаў.

Нядаўна на базе суполкі “Абмен раслінамі” прайшло ўжо некалькі майстар-класаў:
Мк па стварэнні зачыненага флорарыума з высокай вільготнасцю, па стварэнні кусамона і какедама, мк і лекцыя па кнотах паліву, мк па пасадцы розных раслін у адно кашпо.
“Фармат майстар-класаў і лекцый быў абраны як дадатак і адукацыйны кірунак нашых сустрэч, паколькі мы жадаем даць магчымасць вывучаць новае, праводзіць эксперыменты і развівацца ў сферы пакаёвых раслін” – расказвае Мар’я Абрамук, арганізатарка абменаў раслінамі.

Усе сустрэчы праходзяць раз на месяц у кавярні Таполі, аднак хутка ўдзельнікі івентаў пачнуць сустракацца часцей: сустрэчы будуць праходзіць яшчэ і на базе аддзела культуры Брэсцкага выканкама, бо аб’яднанне “Абмен раслінамі” нядаўна стала афіцыйна зарэгістраваным аўтарскім аб’яднаннем.
“Большасць майстар-класаў было праведзена мной, аднак мы даем магчымасць выступаць спікерамі і вядучымі майстар-класаў удзельнікам нашых абменаў, паколькі ў нас шмат людзей, якія выдатна разбіраюцца ў розных сферах кветкаводства і хочацца праводзіць пастаянны абмен вопытам.” – зазначае Мар’я Абрамук.

Трапіць на сустрэчы вельмі проста: Звычайна арганізатары выстаўляюць афішу мерапрыемстваў у розныя сацыяльныя сеткі і паблікі, каб апавясціць большую колькасць людзей, але ўсе асноўныя пытанні аб удзеле, датах сустрэч і тэмах майстар-класаў вырашаюцца ў тг-канале суполкі “Абмен раслінамі”.

Серыя адукацыйных майстар-класаў была накіравана на прыцягненне новых удзельнікаў абменаў.
“Філасофія нашых сустрэч – гэта стварэнне сяброўскай і лёгкай атмасферы, дзе ўсім (ад пачаткоўцаў да экспертаў) можна выказацца і падзяліцца сваім досведам у тэме кветкаводства”. – расказвае Мар’я і дадае:
“Нашы майстар-класы атрымліваюць велізарны пазітыўны фідбэк, таму што мы ствараем унікальную прастору для адукацыі, абмену вопытам, пошуку аднадумцаў і сяброў у тэме, якая ўсіх аб’ядноўвае.”

У планах – пастаянна развіваць сустрэчы і абмены, ствараць эксперыментальныя тэмы для майстар-класаў, праводзіць серыю адукацыйных адкрытых лекцый, спрабаваць усё новыя і новыя ідэі і паляпшаць абмены з тэхнічнага боку.

