Дзецікава & co

Фрымаркеты для кожнага

Фрымаркеты – ужо даволі вядомая і любімая берасцейцамі ініцыятыва.

Фрымаркет (Freemarket) – гэта бясплатны рынак, крама або кірмаш, дзе кожны можа аддаць добрыя рэчы бясплатна і атрымаць тое, што даўно шукаў, не трацячы грошай.

Нядаўна адбылося два івента: адзін быў праведзены ў прасторы Дэпо, як і раней, а другі, калі пахаладала, у кавярні Параграф на вул. Карбышава.

“Як і раней складаней за ўсё было з транспарціроўкай рэчаў, якія засталіся пасля фримаркета, але агульнымі намаганнямі мы справіліся” – зазначае Наталля, адна з арганізатарак івента.

На першым фры маркеце па-ранейшаму быў арганізаваны збор сродкаў на карысць прытулку Дабрыня, а на другім арганізатары папрасілі наведвальнікаў, калі ёсць такое жаданне, рабіць ахвяраванні наўпрост на рэквізіты прытулкаў і іншых дабрачынных арганізацый.

Мерапрыемства мела на мэце даць магчымасць людзям пазбавіцца непатрэбных рэчаў, сабраць людзей, стварыць прастору для зносін і знаёмства, а таксама зрабіць унёсак у дабрачыннасць.

Фрымаркеты, як заўсёды, атрымалі даволі шмат станоўчых водгукаў, падзяк і пытанняў «калі наступныя?».

Удзельнікі атрымалі шмат задавальнення ад зносін, ад таго, што іх рэчы набылі другое жыццё, і ад набыцця нейкіх цікавостак, шмат людзей адзначала, што атмасфера была вельмі прыязнай і пазітыўнай.

У планах на будучыню – працягнуць праводзіць фрымаркеты, калі надвор’е зменіцца і стане дастаткова цёпла.

Падпісвайцеся на Інстаграм-старонку фрымаркетаў, каб першымі даведацца пра правядзенне новых івентаў.