Дзецікава & co

Магія барэльефаў

Батанічны барэльеф – гэта аб’ёмны адбітак жывых раслін у гіпсе.

Серыю майстар-класаў па батанічным барэльефе правяла Ірмера – фітатэрапеўтка, стваральніца эка-касметыкі з зёлак, мыла, асоба, вядомая вялікай колькасцю талентаў і захапленняў.

“Я люблю расліны і ўсё, што з імі звязана. Барэльеф стаў той магчымасцю, каб захаваць прыгажосць раслін назаўжды, паказаць іх далікатнасць у аб’ёме.“ – кажа Ірмера.

Яна правяла 2 майстар-класы па батанічным барэльефе. У майстар-класах бралі ўдзел 2 групы. Адна група – жанчыны з клуба “Я люблю жыццё“ (гэта жанчыны, якія перанеслі анкалагічныя захворванні).

Другая група – пенсіянеры, актыўныя мужчыны і жанчыны, якія не могуць сядзець на месцы, у якіх гарыць агонь у вачах. Гэтую групу Ірмера збірала праз анонс у Інстаграм і ўдзельнікі набраліся літаральна за 2 дні.

Усё прайшло так, як і праходзяць усе мае майстар-класы: вельмі цёпла, душэўна. Кожны сышоў з прыгожым батанічным пано. А яшчэ пасля майстар-класа ў нас заўсёды чаяванне і зносіны ў цёплым коле. На гэты раз адна з удзельніц клуба “Я люблю жыццё” адсвяткавала прама на МК свой дзень нараджэння, вось так супала, таму можна сказаць, што гэта быў святочны МК.”

Ірмера прызнаецца, што асноўная філасофія ўсіх яе МК – зірнуць на звыклыя рэчы па-новаму, убачыць прыгажосць раслін і адлюстраваць іх у матэрыяле, у гіпсе.

“Я вучу заўважаць жыццё ў навакольных, малаважных на першы погляд, рэчах.”

У планах Ірмеры – ужо гэтай вясной правесці яшчэ шмат МК, якія будуць так ці інакш звязаныя з раслінамі.

“А ўвогуле і тысячы жыццяў мала, каб рабіць нешта адно, у свеце занадта шмат усяго цікавага.”

Падпісвайцеся на Інстаграм-старонку Ірмеры, адкрывайце для сябе новы, цікавы свет.