Дзецікава & co

Каляндар з берасцейскім сэрцам

Я Слава – урбанолаг.

Сам я з Мінска, але ужо з душой берасцейца. Я безумоўна люблю гэты горад, у тым ліку на фатаграфіях людзей.

Як прыйшла ідэя календара і ў чым яго канцэпцыя?

У Dzecikava ёсць паштоўкі з фатаграфіямі Берасця, і я вырашыў, што тады яшчэ патрэбны i каляндар. Хацелася зрабіць просты і мінімалістычны каляндар з жывымі фатаграфіямі Берасця.

Але потым з’явілася ідэя дадаць яшчэ колеру і адукацыйнай функцыі, таму дадаліся святы – як смешныя, так і традыцыйныя палескія ці беларускія. Я распісаў іх: расказаў, што гэта за свята, як святкуюць і самае цікавае – як гэтыя дні можам адсвяткаваць мы, каб стаць бліжэй да культурнай традыцыі.

Чым твой каляндар адрозніваецца ад звычайных?

Душой Брэста. І магчымасцю інтэграваць новыя традыцыі ў свой побыт. А яшчэ тым, што кожны здымак у календары зрабіў нехта з жыхароў ці гасцей горада.

Якія цяжкасці былі на шляху стварэння?

Складана было знайсці гісторыка, які возьмецца за стварэнне спісу народных свят і іх апісання. І, вядома, класічная гісторыя – нечаканасці пры друку, але ўсё пераадолена!


Падпісвайцеся на старонку Славы, каб сачыць за яго новымі ініцыятывамі.