Падтрымка можа прыйсці часам з нечаканага боку, а творчасць – даць спакой, утульнасць і новы штуршок.
Анка Абрамчык, мастачка-керамістка, якая правяла падтрымліваючыя майстар-класы для сола-мам і для мам, якія страцілі дзіця ў перанатальны перыяд, гаворыць пра сябе так:
“Ужо шмат гадоў я займаюся керамікай і выкладаю яе дарослым і дзецям. Знаёмлю людзей з прыгажосцю гліны, асаблівасцямі керамічных працэсаў, з тым, што можа выйсці ў выніку. Акрамя навучання кераміцы я прымаю ўдзел, а таксама і самастойна арганізоўваю творчыя выставы, цікавыя сустрэчы (івенты) і сацыяльныя дабрачынныя праекты.”


На яе думку, праект «Цяпло ў руках» з’явіўся «стыхійна», гэта менавіта той выпадак, калі людзі падштурхнулі да ідэі стварэння і рэалізацыі праекта.
“Ідэя з’явілася адразу, а далей ўсё «плаўна дакручвалася». Так з’явілася ідэя зрабіць праект сумесна з прафесійным перынатальным псіхолагам – Сярэдзіч Вольгай” .
«Цяпло ў руках» – гэта падтрымліваючыя творчыя сустрэчы для мам, якія сутыкнуліся з пэўнымі цяжкасцямі:
– Сола-мамы (якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей у адзіночку);
– мамы, якія страцілі дзіця ў перынатальны перыяд (да, падчас і пасля родаў).
Былі праведзеныя два мк па кераміцы, на якіх можна было не толькі ляпіць з гліны, але і адначасова стаць удзельніцамі тэрапеўтычных сустрэч з жывыми зносінамі ўнутры групы і ўдзелам прафесійнага перынатальнага псіхолага.

“А каб абмяняцца сваімі ўражаннямі, падзяліцца зваротнай сувяззю, абняцца, ўсміхнуцца, і, канешне, парадаваць усіх дзяўчат гатовымі керамічнымі вырабамі, я зрабіла фінальную сустрэчу ўсіх удзельніц 2 груп праекта ў фармаце ўтульнага чаявання з пачастункамі.

Гэта не першы мой сацыяльны праект, але менавіта ў такім фармаце, з удзелам псіхолага, – ўпершыню. Але гэты праект – дакладна не апошні”
Анка расказвае, што ёй хацелася ў першую чаргу зрабіць сустрэчы патрымліваючымі і «маральна карыснымі», таму было вырашана правесці сустрэчы сумесна з псіхолагам.
Улічваючы даволі вялікія мэтавыя аўдыторыі хацелася, каб усім дзяўчатам было камфортна размаўляць/дзяліцца і няспешна ляпіць. Таму была абмежаваная колькасць месцаў, каб было утульна, спакойна і «бяспечна».
Групы абіраліся з той думкай, каму ў моманце патрэбна псіхалагічная падтрымка і хто, магчыма, не заўсёды мае фінансавую магчымасць/смеласць прыйсці самастойна на творчы майстар-клас.
Праз сумесныя жывыя размовы і творчасць атрымалася садзейнічаць псіхалагічнай падтрымцы мам, якія сутыкнуліся з пэўнымі складанасцямі.
«Жанчына жанчыне – дом» – галоўная думка і «фідбэк» удзельніц на сустрэчах.
“Праект цалкам і творчую частку я планую і арганізую заўсёды самастойна, а вось кансультацыя пры падрыхтоўцы і само правядзенне тэрапеўтычнай часткі сустрэч – гэта ўсё заслуга цудоўнай Сярэдзіч Вольгі. (inst: @seredich.olia)“ – зазначае Анка і дадае:
Узаемны працэс лепкі і размоў – гэта была супер ідэя!
Усе разам, усе пра аднолькавае.
Там, дзе звычайна раскрыцца і падзяліцца сваім болем цяжка, за творчым працэсам адразу стала лягчэй!
«Што агульнага паміж глінай і псіхалогіяй? Парады бесталку: пакуль сам не злепіш і сам не вырашыш – тваім не стане», як сказала Воля.
“Усе нашыя творчыя сустрэчы, сам працэс, размовы, думкі і высновы, даражэнькія ўдзельніцы і агульны настрой – гэта было нешта цудоўнае, нешта вельмі важнае, такое неабходнае ўсім і такое цёплае.
Ох! Столькі прыемных слоў пачула на ўсіх сустрэчах ад удзельніц!
І нават ад тых, хто проста чуў і бачыў ідэю праекта у сацсетках…
Вельмі радуюся, што ў нас усё атрымалася! Так, як я і планавала сабе, а можа нават і лепш.
Усё прайшло так утульна, лёгка і з добрым настроем. Дзякуй усім”



У планах Анкі – далей знаёміць жыхароў Берасця з прыгажосцю міра керамікі. Канешне, яшчэ і крыху адпачыць летам)
І ўжо ёсць думкі і планы на новыя творчыя праекты.
“Таму раю падпісацца і сачыць за старонкай маёй студыі ў інстаграме @tutachki.studia, каб быць у курсе падзей і паўдзельнічаць ў новых праектах.
Чакаю ўсіх у госці!
Будзем знаёмы тутачкі, у Берэсці.”

