Выхадны дзень лета заўсёды перапоўнены падзеямі.А падчас свята горада ў месцах асноўных мерапрыемстваў часта яблыку няма дзе ўпасці. Вось і парк імя Першага мая на два вечары стаў месцам прыцягнення для сотняў берасцейцаў: на малым возеры (што без вострава) прайшоў фестываль водных ліхтароў. Відовішчнасці мерапрыемству надалопрадстаўленне флайбардыстаў.

Флайборд — гэта амаль скейтборд, толькі ў паветры. Так, ўявіць няпроста, калі хто не бачыў, але давайце паспрабуем. Флайбардыст чапляе да свайго касцюма спецыяльную трубу, праз якую пад высокім ціскам падаецца вада, што дазваляе атлету літаральна лётаць і выконваць розныя трукі ў паветры, напрыклад, сальта, завісанні, павароты. Дадайцедробку вечаровай рамантыкі, неонавыя агні і спрытнасць шоўмэна — і атрымліваем хітрыя піруэты, вогненнае шоу і тоны захаплення.
Тэхналогія даволі новая. Нягледзячы на тое, што эксперыментальныя палёты праводзіліся з 1950-х гадоў, першы камерцыйны флайборд быў выпушчаны толькі ў 2011 годзе. На вялікай воднай прасторы флайбардыст «прывязаны» воднай трубой-помпай да гідрацыкла, але ў нашым выпадку падача вады пад ціскам ажыццяўлялася з берага.



У залежнасці ад майстэрства спартсмена і ад прасторы такі спецыяліст можа падымацца на вышыню да 23 метраў (у парку было каля 10). І дарэчы, ужо вынайдзены аўтаномны флайборд, якому не патрэбна падсілкоўка з зямлі. Ён можа знаходзіцца ў паветры каля 10 хвілін і падымацца на вышыню да 3000 метраў. Не выключана, што мы зможам убачыць і такое захапляльнае відовішча.

Ахвотных паглядзець шоу ў парку сабралася нямала: каля возера выстраілася некалькі радоў, асабліва смелыя атакавалі ўсе даступныя ўзвышшы – лаўкі і плоты. Але нават за шчыльным кальцом гледачоў шоу было выдатна відаць з зямлі. Флайбардысты кружылі ў паветры над вадой каля паўгадзіны, а потым настала чарга таму самаму чароўнамупрацэсу — запальванню водных ліхтарыкаў. Кожны мог прыйсці на возера са сваім ліхтарыкам, запаліць у ім свечку і запусціць ліхтар на азёрнае люстэрка. Да ліхтарыка, вядома, дадавалася загадаць жаданне. У кожнага яно сваё, запаветнае і важнае — але гэта гісторыя, пра якую лепш змаўчаць, каб збылося.
Ці спраўджваюцца жаданні — у кожнага свая думка. Але роўна праз год на тым самым месцы берасцейцы збяруцца зноў, каб запусціць на ваду свой чароўны ліхтарык і прыгадаць самае важнае жаданне.



