Міліцыянты могуць пачаць крымінальную справу на 25-гадовую непрацуючую жыхарку Берасця. Яе падазраюць у заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку.
31 ліпеня жанчына затэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, будынак Ленінскага РАУС горада можа ўзарвацца. Выбухоўка нібыты знаходзілася ў прыпаркаванай недалёка ад райаддзела машыне. Насамрэч ні машыны, ні выбухоўкі каля будынка не было.
Паводле: Еўрарадыё