На станцыі “Брест-Восточный” быў затрыманы 14-гадовы хлопчык, жыхар горада Усць-Лабінск Краснадарскага краю. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка.
Навучэнец сярэдняй школы адшукваўся расейскімі праваахоўнікамі з траўня 2011 года як без весткі зніклы. Да рашэння пытання аб яго вяртанні дадому ён знаходзіцца ў размеркавальніку для непаўналетніх.
Паводле: БЕЛТА
Фота: vh.do.am