Берасцейскія габрэі пачалі падрыхтоўку да міжнароднай канферэнцыі “Захаванне нацыянальна-культурнага здабытку габрэйскага народа на тэрыторыі” адбудзецца ў Берасці 20-21 жніўня.
– Канферэнцыя адбудзецца ў рамках праграмы беларуска-польскага супрацоўніцтва. Арганізатарамі выступаюць Музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі пры падтрымцы Звяза беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын і Музей гісторыі габрэяў Польшчы, – распавёў старшыня Берасцейскай гарадской габрэйскай грамадскай арганізацыі “Бриск” Барыс Брук.
Удзел у міжнародным форуме прымуць гісторыкі, выкладчыкі, архітэктары, мастакі розных нацыянальнасцяў – габрэі, беларусы, украінцы, палякі і рускія, якіх аб’ядноўвае цікавасць па захаванні габрэйскай спадчыны ў РБ.
Паводле: aen.ru
Фота: zanaves.net