Культура

У Полацку з’явіўся новы гістарычны пункт

Археолагі знайшлі астаткі корпуса кляштара бернардынаў, у якім Францыск Скарына атрымаў пачатковую адукацыю.

Па звестках навукоўцаў, асновы лацінскай мовы знакаміты палачанін спасцігаў у школе манахаў-бернардынаў, якая працавала пры кляштары. Да цяперашняга часу дакладнае месца размяшчэння бернардынскага кляштара не было вядома: час не захавала нават руін. Гісторыкі толькі меркавалі, дзе ён мог знаходзіцца, і валодалі планам кляштара. Улетку падчас археалагічнага нагляду за ходам будаўнічых прац былі выяўленыя астаткі падмурка, якія супадаюць з наяўным планам кляштара. У тым, што гэта сапраўдная частка манастырскага комплексу, навукоўцаў пераканалі і знаходкі: царкоўнае начынне, якая належыла бернардынам, посуд, кафлі, накладкі на кнігі.

Па словах загадчыка кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдата гістарычных навук дацэнта, Дзяніса Дука, музеефіцыраваць знойдзеныя астаткі кляштара немагчыма, бо ў гэтым раёне знаходзіцца шчыльная прыватная забудова, але, нягледзячы на гэта, турыстычная карта старажытнага гарады можа папоўніцца яшчэ адной гістарычнай кропкай.

Паводле: БЕЛТА

0 Comments

Пакінуць адказ