Сайт www.narodny.by абвясціў конкурс “Народная журналістыка” на найлепшую тэкставую публікацыю пра мясцовыя праблемы. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Мэта конкурсу – заахвоціць здольных напісаць пра мясцовую праблему так яскрава і пераканаўча, што дзеля яе вырашэння людзі аб’яднаюцца.
Матэрыялы будзе ацэньваць міжнароднае журы, у складзе якога прафесійныя журналісты, дзеячы мясцовага самакіравання, літаратары.
Двое пераможцаў атрымаюць партатыўныя кампутары, пяцёра аўтараў найлепшых матэрыялаў, паедуць у Польшчу на кароткую стажыроўку у мас-медыях і мясцовым самакіраванні Варшавы і Беластоку, а дзесяць найлепшых матэрыялаў будуць надрукаваныя.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць матэрыялы на электронны адрас: [email protected]
Апошні тэрмін падачы заявак: 12 верасня 2011 года.
Падрабязнасці пра ўмовы конкурсу глядзіце тут.
Фота: Радыё Свабода