Грамадства

Актывісты “Говори правду” збіраюць подпісы

Актывісты кампаніі “Говори правду!” 17 жніўня пачалі збор подпісаў у Берасці пад двума заканадаўчымі ініцыятывамі. На сённяшні дзень, у зборы подпісаў  задзейнічана каля 30 чалавек. 


Яны  просяць Дэпутатаў парламента распрацаваць і прыняць закон “Аб публічным дэклараванні прыбыткаў дзяржаўных службоўцаў, дэпутатаў і чальцоў іх сем’яў”, а таксама занесці дадатак і змены ў закон “Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці”: гарантаваць правядзенне прыватызацыі асноўных бюджэтащтвараючых прадпрыемстваў толькі з дазвола грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме.

— Некаторыя валанцёры ўжо працавалі 13—14 жніўня. Па іх словам, людзі ахвотна падпісваліся за занясенне дадзеных змен у заканадаўства, а тыя, хто адмаўляўся, тлумачылі гэта тым, што проста баяцца – паведаміла актывістка кампаніі “Говори правду!” Ганна Канюс.

Паводле: БелаПАН

Пакінуць адказ