Блогер malishevsky звярнуў увагу на то, як прэм’ер-міністр Мясніковіч «знаёміцца з арганізацыяй захоўвання садавінагароднінай прадукцыі».
Мэр Менска Мікалай Ладуцька распавядаў прэм’еру аб «тэхналогіях захоўвання садавінагароднінай прадукцыі ў сталіцы, якія штогод ўдасканальваюцца», чамусьці дэманструючы беларускія яблыкі … у скрынках з-пад бананаў.
Мабыць, гэта і ёсць самая перадавая на сёння «тэхналогія захоўвання садавінагароднінай прадукцыі ў Беларусі».
А значыць, чым больш бананаў мы з’ямо, тым лепш дапаможам захаваць нашы яблыкі, робіць выснову блогер.
Паводле: livejournal.com