Культура

У Беларусі адновяць 7 замкаў з 21

У  Беларусі 38 помнікаў старажытнай архітэктуры, але толькі 7 з іх плануецца аднаўляць. Рэканструкцыя абыдзецца дзяржаве ў 64 мільёны даляраў.

38 унікальных гістарычных будынкаў — усё, што засталося ад паўтары сотні помнікаў архітэктуры, што калісці ўпрыгожвалі нашу краіну. Ды і большасць з іх цяпер можна пазнаць толькі па руінах.

Міністэрства культуры спяшаецца ратаваць тое, што яшчэ можна захаваць ад дажду і снегу, а таксама галоўнага ворагу беларускай гістарычнай спадчыны — беларуса.

Нядаўна міністэрства нават падпісала адпаведнае пагадненне аб супрацы з пракуратурай. А рэканструяваць замкі збіраюцца пераважна на ўласныя сродкі.

—  Мы працуем над фармiраваннем праграмы „Замкi Беларусi“, — казаў міністар культуры Павел Латушка ў інстэрв’ю „СБ“. — У яе праекце пазначана 38 помнiкаў, з якiх 7 помнiкаў мы плануем аднаўляць: Нясвіжскі замак, стары замак у Гародне, Лідскі замак i iнш.

— На 8 помнiках, сярод якiх замкi ў Навагрудку, Крэве, Гальшанах, Быхаве i iншых, плануецца правесцi кансервацыю. А на iншых помнiках археалогii плануецца правесцi добраўпарадкаванне i музэефiкацыю. На гэтыя мэты плануецца прыцягнуць сродкi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, а таксама пазабюджэтныя сродкi, – дадаў Латушка.

Цікава, што прыцягнуць прыватныя інвестыцыі на аднаўленне гістарычнай спадчыны амаль не атрымліваецца: з даволі невялікага бюджэту ў 64 мільёны даляраў, што пойдзе на рэканструкцыю замкаў (за гэты ж час дзяржава толькі на падтрымку КДБ патраціць прыкладна 70 мільёнаў даляраў), прыкладна 40 тысяч даляраў дадуць прыватныя інвестары.

Латарэя, арганізаваная для кансервацыі Наваградскага замку, прынесла смешную суму ў 2.4 тысячы даляраў.

Бадай, адзіны станоўчы прыклад супрацоўніцтва спонсараў і дзяржавы ў справе рэканструкцыі спадчыны — Любчанскі замак. У ім працы плануецца скончыць да 2018 году.

Праграма «Замкi Беларусi» разлічаная да 2018 году. За гэты час Мінкультуры абяцае часткова аднавіць Наваградскі і Крэўскі замкі, скончыць працы ў Лідскім і Гарадзенскім. Паспрабуюць выратаваць тое, што засталося ад Геранёнскага замку, а таксама пачнуць вадзіць турыстаў па рэштках Гальшанскага замку.

А вось найбольш гучныя і спрэчныя рэканструкцыі: у Міры і Нясвіжы — абяцаюць скончыць ужо праз год.

Дарэчы, максімальная колькасць замкаў захавалася ў Беларусі ў Гарадзенскай вобласці. Там стаяць 9 з 21 беларускай цвярдыні.

Паводле:  generation.by

Свіслачскі замак

Свіслачскі замак

Пакінуць адказ