Моладзь

Адукацыйны візіт у Варшаву

Інстытут грамадскай палітыкі (Польшча), Еўрапейскае партнёрства для дэмакратыі (Бельгія) і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Літва) арганізуюць адукацыйны візіт у Варшаву.

Ён адбудзецца 20 лістапада – 1 снежня 2011 гады. Удзельнікамі праекту могуць стаць маладыя людзі ва ўзросце ад 21 да 30 гадоў, маладыя прафесіяналы і студэнты старэйшых курсаў, якія цікавяцца палітыкай, дзяржаўным кіраваннем, эканомікай, бізнэсам, трэцім сектарам. Прыярытэт будзе аддавацца тым заяўнікам, якія не бывалі ў краінах ЕС раней.

Удзельнікі візіту змогуць вывучыць асаблівасці працы міжнародных структур і арганізацый грамадзянскага грамадства, азнаёміцца з сістэмай прыняцця рашэнняў у Еўрапейскім звязе, пазнаць аб узаемадзеянні нацыянальных і наднацыянальных інстытуцый, абгаварыць шляхі больш эфектыўных дзеянняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку ЕЗ.

Праграма візіту:

  1. Сустрэчы з экспертамі і семінары
  2. Удзел у штогадовай канферэнцыі Асацыяцыі даследчых цэнтраў для адчыненага грамадства (PASOS)
  3. Сустрэчы з прадстаўнікамі Форума грамадзянскага грамадства Усходняга партнёрства
  4. Круглы стол з прадстаўнікамі працоўнай групы па Беларусі Еўрапейскага каледжа

Арганізатары паездкі пакрываюць выдаткі на візу, дарогу, пражыванне і харчаванне ў Варшаве. Не пакрываюцца транспартныя выдаткі ў Беларусі (паездка ў Менск для падачы дакументаў на візу і г.д.)

Для таго, каб падаць заяўку на ўдзел у візіце, кандыдатам трэба будзе напісаць кароткае эсэ аб Беларусі, праводзячы параўнанне з Польшчай, а таксама даслаць запоўненую анкету і рэзюмэ. Пакет дакументаў (эсэ, анкета, рэзюмэ) дасылайце на электронны адрас [email protected] да 24:00 20 кастрычніка 2011 года.

Патрабаванні да эсэ: аб’ём – 700 – 800 слоў. Кандыдат самастойна вызначае сацыяльна-палітычны або сацыяльна-эканамічны аспект і праводзіць параўнальны аналіз сітуацыі ў Беларусі і Польшчы на расейскай альбо беларускай мове.

Адбор будзе праводзіцца на падставе дасланых Вамі матэрыялаў і тэлефонных інтэрв’ю. Аб выніках адбору Вы будзеце паінфармаваныя да 30 кастрычніка 2011 года.

Форма заяўкі

  1. АДЗНАЧЦЕ ГОРАД: ВАРШАВА
  2. ІМЯ
  3. ПРОЗВІШЧА
  4. ДАТА НАРАДЖЭННЯ
  5. ГОРАД
  6. КАНТАКТНЫ ТЭЛЕФОН І СКАЙП (ПА ІХ БУДЗЕ ПРАВОДЗІЦЦА ІНТЭРВ’Ю)
  7. Мабільны
  8. Скайп
  9. E-MAIL
  10. ПАШПАРТНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ
  11. ІМЯ ЯК У ПАШПАРЦЕ
  12. ПРОЗВІШЧА ЯК У ПАШПАРЦЕ
  13. АДРАС ПРАПІСКІ
  14. НУМАР ПАШПАРТА
  15. ВЫДАДЗЕНЫ Кім, Калі
  16. ДАТА КАНЧАТКА ТЭРМІНА ДЗЕЯННЯ ПАШПАРТА
  17. ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ ЗАЯЎНІКА:
  • Адукацыя (ВНУ, іншая ўстанова адукацыі, факультэт/спецыяльнасць, год канчатка)
  • Месца працы, пасада
  • Палітычная актыўнасць (чалецтва ў партыях, іншых палітычных арганізацыях)
  • Грамадзянская актыўнасць (чалецтва альбо праца ў грамадскіх арганізацыях, ініцыятывах)
  • Ці бывалі Вы ўжо ў ЕС? Калі ды, пакажыце краіны і мэта паездкі (удзел у трэнінгах, семінарах, турызм і т.д. )

Так сама апішыце Вашу матывацыю для ўдзелу ў адукацыйным візіце (100 – 200 слоў). Гэта адзін з найважных крытэраў адбору, таму пастаўцеся сур’ёзна. Навошта Вам гэтая паездка? Што Вы плануеце вынесці з яе карыснага для сябе і для сваёй арганізацыі?

Кім Вы сябе бачыце праз 5 гадоў?

Укажыце дадзеныя двух асоб, якія могуць Вас рэкамендаваць для ўдзелу ў візіце:

  1. Імя, прозвішча
  2. Месца працы або грамадзянскай актыўнасці
  3. Кантактны тэлефон
  4. E-mail
  5. Скайп

Адкуль Вы пазналі аб адукацыйнай паездцы?

Далучыце Ваша фота (памерам не больш 500 мегабайт)

Паводле: kariera.by

Фота: www.5stars.by

Варшава

Варшава

Пакінуць адказ