Грамадства

Актывісты “Гавары Праўду!” павіншавалі студэнтаў

Студэнтаў берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна павіншавалі з пачаткам новага навучальнага году актывісты кампаніі “Гавары Праўду!”.

У якасці падарункаў студэнты атрымалі кнігі палітыка і паэта Уладзіміра Някляева пад назваю “КОН” ды нататнікі з лагатыпам кампаніі “Гавары Праўду!”.

Па словах актывіста кампаніі Гавары Праўду Ігара Маслоўскага, падарунак варты ўвагі:

– Гэтых кніг няма ў бібліятэках, няма ў продажы ў крамах і студэнты і выкладчыкі былі нам удзячныя. Казалі, што гэта для іх такі добры, прыемны падарунак у гэты дзень – Дзень ведаў.

Таксама, як адзначаюць актывісты, паколькі кнігі Уладзіміра Някляева зараз амаль немагчыма знайсці ў продажы, то яны былі падараваныя менавіта ў якасці крыніцы рэдкіх ведаў.

Паводле:  Радыё Рацыя

Фота: virtual.brest.by 

Актывісты "Гавары Праўду!" павіншавалі студэнтаў БрДУ імя А.С.Пушкіна

Пакінуць адказ