За апошнія два тыдні ў КДБ і міліцыю былі выкліканыя некалькі студэнтаў універсітэта, якім «растлумачылі», што ЕГУ уяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі Беларусі.
На дадзены момант вядома аб пяці падобных выкліках. Запрашаюць у асноўным студэнтаў 1-2 курсаў.
Аб гэтым DELFI распавёў лідэр студэнцкай арганізацыі StudiAlliance Кірыла Атаманчык:
– Я ведаю аб пяці такіх выкліках, але тыя, хто пабываў на такіх прафілактычных гутарках, распавялі, што супрацоўнікі праваахоўных органаў ім казалі, што для даверных гутарак былі запрошаныя шматлікія студэнты гэтага ўніверсітэта. У асноўным студэнты першага і другога курсаў.
– Супрацоўнікі казалі, што яны (студэнты) былі выкліканыя не першымі і не апошнімі. Таму можна казаць, што такіх людзей, як мінімум, разы ў два больш. Са студэнтамі размаўляюць у духу «а яно (ЕГУ) вам трэба? », — дадаў Кірыла Атаманчык.
З таго, што вядома Кірыла Атаманчыку, з 18 жніўня выклікі былі ў Менску, Светлагорску, Слуцку, Гомелі.
Час для такіх гутарак, кажа ён, абрана вельмі ўдала, паколькі многія студэнты цяпер знаходзяцца зараз у Беларусі, а першакурснікі яшчэ не прыехалі ў Вільнюс.
Змест гутарак, са слоў студэнтаў, якія пабылі на іх К. Атаманчык абмаляваў так:
– Супрацоўнікі праваахоўных органаў казалі, што ЕГУ цікавы ім з пункта гледжання нацыянальнай бяспекі, паколькі заходнія спецслужбы “прамываюць” студэнтам мазгі, а ў Беларусі не патрэбная «пятая калона».
Кірыла Атаманчык распавёў таксама, што адным студэнтам прыходзяць позвы з запрашэннем з’явіцца ў якасці сведкі, але не паказана па якой справе, іншым, альбо студэнтам, альбо іх бацькам, тэлефануюць па тэлефоне і запрашаюць на гутарку ў КДБ або ў міліцыю.
Магчыма, лічыць суразмоўца DELFI, цікавасць да студэнтаў ЕГУ з боку гэтых структур звязаны з тым, што летась ні спецслужбы, ні дзяржаўная прапаганда не змаглі падрыхтаваць «кампрамат» на ўніверсітэт, як гэта адбывалася раней.
– Летась была перадвыбарная кампанія, і ім, мусіць, было не да ЕГУ. Сёлета прыкладна на 20 адсоткаў павялічыўся лік заявак на навучанне ва універсітэце, павялічыўся конкурс. І цяпер яны (улады ) пачалі актыўна капаць. Хуткім часам, хутчэй за ўсё, варта чакаць правакацый, «гарачых» матэрыялаў аб універсітэце, — кажа ён.
Гутаркі супрацоўнікі праваахоўных органаў пакуль што вядуць спакойна:
Нагадаем, што ЕГУ пасля зачынення ў Менску і перасоўванні ў Вільнюс валодае статутам літоўскага, а зусім не беларускага універсітэта, аднак пасля вядомых падзей 19 снежня 2010 года ў Менску былі затрыманыя парадку 12 студэнтаў. Яны панеслі адміністрацыйную адказнасць.
Паводле: ej.by
p-image-10974″ src=”https://dzecikava.org/wp-content/uploads/2011/09/ehu.jpg” alt=”” width=”595″ height=”270″ />
našto robicie pamylki ú zahałoúkach ??
Dziedziču niestaje karektara ?..
Пагражаюць бяспецы ж, а не бяспекі!!!
Wy što, ździekujeciesia ?!!
Nia śmiešna ž ‘ni razu’