Грамадства

“Дажынкі-2012”

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012” пройдзе ў другой дэкадзе верасня 2012 года ў горадзе Горкі і Горацкім раёне Магілёўскай вобласці.

Адпаведнае распараджэнне 30 жніўня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Для падрыхтоўкі і правядзення свята будзе створаны аргкамітэт, які ўзначаліць прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Згодна з распараджэннем арганізацыйны камітэт павінен у двухмесячны тэрмін зацвердзіць план па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемства.

Па традыцыі на фестывалі-кірмашы будуць ушаноўваць пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, вырошчванні лёну і ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Акрамя таго, будуць уручаны ўзнагароды пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”.

belarusian

Пакінуць адказ