Еўраклуб

Студэнты бастуюць!

Студэнты выйшлі на вуліцы грэцкай сталіцы Афіны ў аўторак у знак пратэсту супраць урада, які прыняў меры жорсткай эканоміі, у тым ліку па скарачэнню выдаткаў на адукацыю.

Грэцыя, выратаваная ад банкруцтва ў мінулым годзе, зараз спрабуе нагнаць упушчанае.

Дэманстранты казалі, што гэтыя скарачэння робяць іх жыццё цяжкім і невыносным.

“Ёсць шмат людзей ў нашых сем’ях, якія былі звольненыя ці праца якіх дрэнна аплачваецца. Мы не можам плаціць за некаторыя рэчы першай неабходнасці, як прадукты харчавання і электраэнергію “, казаў адзін з пратэстуючых.

“Навучальны год пачаўся тыдзень таму, і ў нас няма настаўнікаў. У нас няма ніякіх кніг, а яны сказалі, што не маюць грошай, каб надрукаваць іх “, дадаў ён.

Перад будынкам парламента студэнты кідалі кампакт-дыскі. З-за недахопу настаўнікаў і падручнікаў, пісьмовыя матэрыялы былі перанесены на кампакт-дыскі.

Высокі ўзровень беспрацоўя азначае недахоп працы, перспектывы для моладзі ў Грэцыі таксама выглядаюць даволі змрочна.

“Усе едуць ў іншыя краіны ў пошуках працы. Я не ведаю, ці з’яўляецца гэта рашэнне правільным, але гэта ўжо нешта. Многія людзі робяць гэта. І няма ніякага сэнсу вяртацца “, казала адна маладая жанчына.

“Я не думаю, што у мяне 1сць будучыня ў Грэцыі. Таму я збіраюся рухацца “, дадаў іншы.

Шмат студэнтаў бачаць, як іх бацькі губляюць працу ў наш век жорсткай эканоміі. Маладое пакаленне краіны ў цяперашні час вядзе актыўную барацьбу за тое, каб глядзець у будучыню з надзеяй!

 

students

Пакінуць адказ