Гурт Зніч з’яўляецца адным з родапачынальнікаў беларускай галіны Pagan Metal . За перыяд 1996-2011 гг. гурт выпусціў 4 альбома. Свой новы альбом “Мроя” Зніч прэзентуе і ў Берасці.
За гэты перыяд творчасці група выступала на розных фэстах і канцэртах як у сябе на Радзіме ў Беларусі, так і за яе межамі (Польшча, Расея, Украіна, Францыя).
Група вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Выкарыстанне аўтэнтычных прылад, спалучэнне традыцыйных вакальных прыёмаў і моцнага гроўлінга адрознівае гурт ад шматлікіх прадстаўнікоў стылю. Пачуўшы групу аднойчы, зблытаць яе з кімсьці іншым практычна немагчыма.
12 лістапада ў ДК БЭМЗ Зніч прэзентуе свой новы альбом. Пачатак канцэрта а 17 гадзіне.
Квіткі можна набыць у Гасцінцы. Каштуюць яны толькі 15 000 руб (менш 2 $).
Пра падрабязнасці можна даведацца па тэлефоне +375297273097.
Gods Tower здаецца ранейшымі былі.
P.S. А навіна добрая! Даўненька ніхто да нас не прыязжалі ТАКІЯ гурты!!!
Ня блытайце, калі ласка, doom-metal (Gods Tower) і pagan (Znich, Kamaedzitca, Дрыгва, Пярэварацень, Litvintroll…). Гэта розныя напрамкі. Хаця, у некаторых тэмах Gods Tower прысутнічае крыху паганоіднага ды фолкавага. Але ўсё ж.
Па чутках, разам зь імі будуць нашыя польскія сябры – гурт Thy Disease з Кракава.
У 2006- годзе яны ўжо былі ў Берасьці разам з Rasta. Вельмі падабалася.