Пра магчымасць падняцця коштаў за праезд у гарадскім грамадскім транспарце ў 2-3 разы заявіў рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі на прэс-канферэнцыі старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.
– Гарадскае гаспадарка – гэта складаная сістэма, і для паляпшэння работы транспарту будуць зробленыя развязкі. Плануем перадаць аўтатранспартныя прадпрыемствы з рэспубліканскай у абласную камунальную ўласнасць. Пасля гэтага будзе ўстаноўлена новая плата за праезд, і калі яна павялічыцца на 1-2 тысячы, то можна будзе за кошт гэтага павялічыць заработную плату кіроўцам,- паведаміў старшыня аблвыканкама.
Канстанцін Сумар дадаў яшчэ, што берасцейскія транспартныя прадпрыемствы па эфектыўнасці працы лепшыя ў рэспубліцы, аднак кіроўцы не затрымліваюцца з-за нізкай заработнай платы, а павышэнне аплаты за праезд павінна да канца года «утаймаваць» сітуацыю.
гадскі – это вы сильно. и насколько я помню конференцию, Сумар говорил про “2-3 тысячи добавить к месячному проездному билету”.
Прытым, што і сапраўды гадскі канешне 🙂
Па-мойму таксама гаворка была пра 2-3 тысячы да месячнага праязнога. Не трэба нам смажаных сенсацый тут.
Трындец! Зноў на*бваць народ будуць… І колькі ж яшчэ мы будзем падымаць кошты на транспарт і прадукты харчавання?
Няма словаў, толькі маты…
Менск не адстае: http://news.21.by/inosmi/2011/09/28/376832.html