Адукацыя

Маладзёжная біржа грамадскіх ініцыятыў

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у партнёрстве з Фундацыяй “Шчаслівае дзяцінства” (Люблін) абвяшчаюць набор удзельнікаў у праект “Маладзёжная біржа грамадскіх ініцыятыў”. 40 маладых людзей з Берасця ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў паедуць на 5 дзён у Люблін, каб навучыцца метадам арганізацыі і правядзення сацыяльных кампаній і ініцыятыў.

Мэтай праекта з’яўляецца атрыманне ведаў пра сучасныя методыкі правядзення грамадскіх кампаній, рэалізацыі лакальных сацыяльных акцый на карысць грамадства. Падчас 5 дзён побыту ўдзельнікі даведаюцца, што такое Біржа ініцыятыў, як утварыць і арганізаваць дзейнасць моладзевай ініцыятывы, як падрыхтаваць і правесці сацыяльную акцыю, навучацца працаваць на створанай для праекта інтэрнэт-біржы сацыяльных ініцыятыў.

На занятках удзельнікі створаць 4 моладзевыя фірмы (10 удзельнікаў + 1 куратар). Гэта будуць групы, у якіх удзельнікі будуць працаваць напрацягу ўсяго праекта. Менавіта ў гэтых групах удзельнікі будуць пасля вяртання рэалізоўваць моладзевыя сацыяльныя ініцыятывы, заснаваныя на метадзе Біржы ініцыятыў.

Навучальныя заняткі, а таксама экскурсіі па Любліне, актыўны адпачынак, нацыянальныя (PL і BY) вечарыны дапамогуць удзельнікам прасцей знайсці агульную мову.

Пасля вяртання моладзевыя фірмы на працягу 2-х месяцаў будуць рэалізоўваць разнастайныя сацыяльныя акцыі (дыскатэкі, конкурсы, вечарыны і інш.).

Напрыканцы рэалізацыі праекта (15 снежня) у Берасці адбудзецца моладзевая канферэнцыя, на якой будуць узнагароджаны найбольш актыўныя фірмы і ўдзельнікі. Акрамя гэтага, праз галасаванне будзе вызначаная самая крэатыўная ідэя, а таксама акцыя, якая была найлепшым чынам арганізаваная. Але і гэта яшчэ не ўсё: абсалютна ўсе ўдзельнікі праекта атрымаюць на канферэнцыі памятныя падарункі-сувеніры.

Паездка ў Люблін адбудзецца з 2 па 6 лістапада 2011г.

Умовы ўдзелу:

  • Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя людзі, якія пастаянна ці часова пражываюць у Берасці ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў.
  • Арганізатары забяспечваюць усім удзельнікам пражыванне і харчаванне падчас праекту, а таксама пакрываюць выдаткі на праезд па тэрыторыі Польшчы.
  • Праезд з Берасця да Тэрэспаля (кошт каля Br 20.000) і з Тэрэспаля да Берасця, выраб медыцынскай страхоўкі (кошт каля $3) удзельнікі аплочваюць самастойна.
  • Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца запаўненне анкеты-заяўкі з пазначэннем матывацыі да ўдзелу ў праекце.
  • Для прэтэндэнтаў на ўдзел, якім на момант запаўнення заяўкі не споўнілася 18 гадоў, абавязковым з’яўляецца наяўнасць дзейснага пашпарту грамадзяніна РБ і дазвол бацькоў на ўдзел у праекце.

Запоўненую анкету-заяўку неабходна даслаць не пазней за 03 кастрычніка на адрас: [email protected].

Прэтэндэнтам, якім на момант запаўнення заяўкі не споўнілася 18 гадоў, неабходна прынесці запоўненую заяўку па адрасе: г. Берасце, вул. Кірава, 60 у працоўныя дні з 10-00 да 13-00 або з 15-00 да 18-00.

Заяўкі, не аформленыя належным чынам або з незапоўненымі пунктамі, разглядацца не будуць.

Чакаем вашых заявак на адрас [email protected] да 03 кастрычніка!!!

Спампаваць для запаўнення анкету-заяўку можна тут: анкета-заяўка.

Па любыя дадатковыя пытанні звяртацца па тэл.: (029) 724-21-16 (Дзмітрый Шыманскі).

 

Праграма заняткаў
“Маладзёжная біржа грамадскіх ініцыятыў”

Дзень I
10.00 Прыезд у Польшчу (Motycze Leśnsy kolo Lublina)
11.00 Размяшчэнне, знаёмства з правіламі пражывання
14.00 Абед.
14.30 Знаёмства з мэтамі праекта і спосабамі яго рэалізацыі; запаўненне анкет, якія правяраюць веды ўдзельнікаў.
15.30 Маладзёжная біржа грамадскіх ініцыятыў, што гэта? Біржа крок за крокам.
17.30 Як падрыхтаваць прапанову на Біржу.
19.30 Вячэра.
20.00 Інтэграцыйная вечарына, сустрэча з валанцёрамі Фундацыі “Шчаслівае дзяцінства”.

Дзень II
8.30 Сняданак.
9.00 Люблін – знаёмства са шматкультурнай спадчынай горада і рэгіёна: візіты ў грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі, наведванне музеяў.
16.00 Абед.
17.00 Як стварыць моладзевую фірму? Мэтавая група і дакументацыя дзейнасці.
19.00 Вячэра.
19.30 Як ідэю на правядзенне акцыі рэалізаваць на практыцы? Мадэліраванне дзейнасці.

Дзень III
8.30 Сняданак.
9.00 Я як удзельнік фірмы і мэнэджэр.
11.00 Выкарыстанне інструментаў інтэрнэта ў е-бізнэсе, е-маркецінгу.
14.00 Абед.
15.00 Навыкі карыстання біржэвым модулем.
17.00 Першасныя веды пра грамадзянскую супольнасць.
19.00 Вячэра.
19.30 Вечар польскай і беларускай культуры, падрыхтаваны ўдзельнікамі праекта і валанцёрамі Фундацыі “Шчаслівае дзяцінства”.

Дзень IV
8.30 Сняданак.
9.00 9.00 Культурна-адукацыйная дзейнасць моладзі – першы крок да дзейнасці грамадскай і камерцыйнай.
11.00 Мясцовая ўлада як адзін з асноўных элементаў функцыянавання прававой дзяржавы.
14.00 Абед.
15.00 Асноўныя прынцыпы эфектыўнай дзейнасці.
17.00 Лідэр у навучальнай установе і ў двары – тэхнікі правядзення грамадскіх кампаній.
19.00 Вячэра.
19.30 Развітальная вечарына.

Дзень V
8.30 Сняданак.
9.00 Сацыяльнае прадпрымальніцтва і валанцёрства як альтэрнатыва для моладзі.
11.00 Падвядзенне вынікаў сустрэчы: запаўненне анкет ацэнкі.
13.00 Абед
15.00 Выезд з Motycza Leśnego- вяртанне ў Берасце.

0 Comments

Пакінуць адказ