Экалогія

Ці будаваць АЭС вырашае КДБ?

Па сацыяльных сетках пайшла інфармацыя пра тое, што ў адной з ВНУ Берасцейскай вобласці правялі апытанне на тэму ВЫ ЗА ЦІ СУПРАЦЬ БУДАЎНІЦТВА АЭС У БЕЛАРУСІ? Быццам бы звычайны апытанне, але на выхадзе з кабінетаў стаялі супрацоўнікі КДБ.

Прысутнасць іх, як вы можаце сабе ўявіць, напаўняла душы людзей беспамернай любоўю да радыяцыі і ядзернай энергетыкі. Вось так потым і аказалася што 80 працэнтаў ЗА будаўніцтва АЭС. Ну і ў якасці бонуса палічыце у колькі яна абыдзецца і каму гэта выгадна:

-РАСЕЯ дае 9000000000, расейскія кампаніі будуюць, натуральна грошы ідуць ім.
– Ядзернае паліва закупляем ў той жа Расеі
– Яшчэ 4 мільярды на інфраструктуру таксама бярэм у Расеі
– У выніку аддаём Расеі 13000000000 + працэнты па крэдыце і плацім ім жа за паліва і абслугоўванне

Але як вы разумееце ў 13 мільярдаў не ўкладземся як гэта было з бібліятэкай і сума вырасце да 30 мільярдаў, І гэта ў краіне дзе не засталося валюты. Прывітанне зарплаты ў 10 даляраў!

0 Comments

Пакінуць адказ