Адукацыя

Школа менеджэраў культуры ў Беластоку

Арганізацыя з Польшчы (Amicus) і Беларусі (Таварыства Беларускай Школы) запрашаюць прыняць удзел у польска-беларускім семінары “Школа менеджэраў культуры”, які пройдзе 17-20 лістапада ў Беластоку (Польшча).

Падчас удзелу ў семінары, удзельнікі пазнаёмяцца з асновамі распрацоўкі праектаў і напісання заявак на атрыманне іх фінансавання, сустрэнуцца з аўтарамі цікавых праектаў у сферы культуры і знойдуць партнёраў з Польшчы для рэалізацыі ўласных праектных ідэй.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, устаноў, якія працуюць у сферы культуры. Працоўныя мовы семінара: расейская, польская.

Арганізатары поўнасцю пакрыюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне падчас семінара.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету-заяўку  і даслаць яе да 20 кастрычніка па адрасе [email protected].

Увага! Колькасць месцаў абмежавана. У выпадку вялікай колькасці ўдзельнікаў, арганізатары пакідаюць за сабой права выбара.

Фота: rezun.flamber.ru

Пакінуць адказ