Культура

Вяртанне ў будучыню: стымпанк рэальнасць

Мы часта гаворым аб тым, колькі ўсяго дасягае чалавек, чалавецтва за гады свайго існавання і развіцця. Але ёсць тыя, хто лічаць, што прагрэс спыніўся на адкрыцці паравога рухавіка.

Асобная субкультура – стымпанк, людзі, якія не вераць у тое, што сучасная навука на штосьці здольная.

Назва паходзіць ад ангельскага “steam” і “punk”, адпаведна “пар” і “панк”. Стымпанкеры гавораць, што пар правіць светам. На прыканцы 19 стагоддзя было пабудавана машына Бэббіджа – паравы рухавік велічынёю з цэлы сабор – гэта пачатак эры вялікіх вынаходніцтваў, якая ў наш час ўжо прыпыніла сваё існаванне.

Малюнак, выкананы ў стылі стымпанк "Дырыжабль"

Малюнак, выкананы ў стылі стымпанк "Дырыжабль"

У самой субкультуры існуе некалькі плыняў:

Па-першае, гэта, калі можна так сказаць, панкаўскі стымпанк. Атрымліваецца нейкая таўталогія, але лепшага эпітэту не прыдумаеш. Прадстаўнікі гэтай плыні – бунтары, лічаць, што сучасны свет наскрозь прагніў і не знаходзяць сабе ў ім месца.

Панкаўскія стымпанкеры

Панкаўскія стымпанкеры

Па-другое, гэта віктарыянскі стымпанк – альтэрнатыўнае разуменне гістарычнага мінулага, перанесеннага ў сённяшнія дні. У нашай рэальнасці міс К. з Ліверпуля ранішні чай прыносіць пакаёўка Нэнсі, у стымпанк рэальнасці – пакаёўка аўтаматон N-C16. У нашай рэальнасці містар Н ходзіць па нядзелях глядзець бокс, у стым рэальнасці – бітвы паравых робатаў.

Віктарыянскі стымпанкер

Віктарыянскі стымпанкер

Такім чынам, стымпанк – свайго рода альтэрнатыўная рэальнасць. Але гэта не толькі субкультура, не толькі іншы погляд на свет, але таксама і мастацтва. Прыхільнікі стымпанка любяць чытаць Жуля Верна і Герберта Уэллса, якія паўсталі свайго рода натхніцелямі новай літаратуры – Вільям Гіббсан, Брюс Стэрлінг, Гордан Далвіст і іншыя.

Музыкальнай культуры стымпанка як такавой пакуль не існуе. Прыхільнікі слухаюць музыку жанраў арт-рок, готыка, кабарэ, дарквэйв і іншыя. Асабліва можна адзначыць группу «Abney Park», якія, сярод іншых, бліжэй за ўсіх да эстэтыкі стымпака.

Abney Park

Abney Park

Асаблівае месца займае мастацкі дызайн. Рэчы, зробленыя ў стылі стымпанк, вылучаюцца вялікай колькасцю элементаў, шасцярэнькаў, рычагоў, венцеляў і іншых дэталяў. З аднаго боку – архаічныя, з другога – звыштэхналагічныя адначасова.

Кампутар у стылі стыспанк

Кампутар у стылі стыспанк

Упрыгожанне ў стылі стымпанк

Упрыгожанне ў стылі стымпанк

Стымпанк флэшка

Стымпанк флэшка

Стымпанк

Стымпанк адзежа

Медальён

Медальён

 

Стымпанк

Стымпанк

 

Пакінуць адказ