Грамадства

Самы страшны WEEKEND года ў Берасці: Частка 2

Для аматараў экстрэмальнага правядзення вольнага часу (акрамя культурна-забаўляльных мерапрыемстваў) ёсць некалькі альтэрнатыўных варыянтаў для гэтага і ў  Дзень ўсіх Святых.

У самы страшны  дзень года ў Берасці юнакі і дзяўчаты ператворацца ў ведзьм, вампіраў, эльфаў і чараўніц, прывідаў і тролей, рыцараў і прынцэс, а пасля будуць блукаць ў іх па вуліцах нашага любімага горада, падымаючы такім чынам настрой сабе і мінакам.

Дакладнае месца збору міфічных герояў будзе вызначана крыху пазней, таму сачыце за навінамі УКантакце.  Арганізатары прапануюць удзельнікам “жахлівай” прагулкі, якая пачнецца 31кастрычніка а 19.00 гадзіне запрашаць сяброў, бо чым больш людзей, тым будзе весялей.

Другі альтэрнатыўны варыянт – гэта Halloween Jump. Тут арганізатары прапануюць падрыхтаваць цікавы касцюм (напрыклад героя фільма) і здзейсніць бясплатны скачок з вяроўкай з вышыні 26 метраў у ім. Такую магчымасць можна выкарыстаць 30 кастрычніка а 15:00 гадзіне.  Падрабязней пра  Halloween Jump можна прачытаць тут.

Пакінуць адказ