Ровары

У гарвыканкаме разгледзілі зварот “За Вела-Брэст”

На днях адбылося паседжанне ў гарвыканкаме, дзе разглядалі зварот кампаніі “За вела-Брэст” прапановы вела-клуба Кола-бок.

У паседжанні ўдзельнічалі прадстаўнікі гарвыканкама, адзела спорта і турызма, галоўны архітэктар Берасця, прадстаўнікі камунальных служб, будаўніцтва, ДАІ. Таксама ўдзел у паседжанні прыняў каардынатар кампаніі “За Вела-Брэст”, арганізаванай ААР “Дзедзіч”, Уладзімір Красько.

На паседжанні была разгледжана мапа будучых роварных “артэрый ” горада, якія звяжуць усе мікрараёны з цэнтрам і існуючымі роварнымі дарожкамі. Прысутныя мелі магчымасць уносіць свае прапановы па развіццю роварнага руху, рабіць заўвагі .

У асноўным перасоўванне на роварах запланавана па тратуарах з выдзяленнем колерам паласы для роварыстаў.

Першы этап рэалізацыі плана – разметка гэтай мапы ў горадзе па дарогах і тратуарах і звядзенне пад нуль бардзюрных камней. Акрамя таго, з’яўленне роварных парковак у месцах масавага знаходжання людзей (дарэчы, сюды патрапяць універы і школы).

“Вынікі паседжання ўнушаюць “асцярожны аптымізм”, – кажа Уладзімер Красько. – “Склалася ўражанне, што гарадскія ўлады зацікаўленны ў развіцці роварнага руху. Шкада, што тэрміны рэалізацыі першага этапа развіцця запланаваны да 2015 года. Але, безумоўна, станоўчым вынікам з’яўляецца тое, што мерапрыемствы запланаваны і працэс пайшоў”.

Наперадзе разгляд прапаноў да генплана горада пададзенных кампаніяй “За вела-Брэст!”

Пакінуць адказ