3 снежня ў легендарным ДК “Чыгуначнікаў” берасцейскі гурт “РОдниК” прэзентуе свой дэбютны альбом пад назвай “Мне ль выбирать…”
Пачнецца мерапрыемства а 17:00 гадзіне. Канцэрт будзе складацца з 3 частак:
- Прэзентацыя песень альбома гурта ” РОдниК”
- Антракт, выступ гурта “Гардэроб” (г.Камянец)
- “РОдниК” зыграе песні, якія не ўвайшлі ў альбом, а пасля некалькі твораў гурта “Кіно”.
Пасля канцэрту ў аматараў гурта “РОдниК” будзе магчымасць набыць дыск з запісам новага альбома.
Уваход будзе каштаваць 20.000 рублёў. Квіткі будуць прадавацца толькі на ўваходзе.
Пазнаёміцца з творчасцю “РОдниКа” можна на афіцыйным сайце і Укантакце.