Культура

Дзень украінскай пісьменнасці і мовы ў Берасці

У горадзе над Бугам  пройдзе святкаванне Дня украінскай пісьменнасці і мовы, які арганізаваны Генеральным консульствам Украіны ў Берасці прадстаўнікамі ўкраінскай нацыянальнай меншасці.

Мерапрыемства запланавана на 12 лістапада ў АГКЦ (Камуністычная, 1), пачатак а 15 гадзіне. Удзел можа ўзяць кожны жадаючы гараджанін або госць горада над Бугам, уваход вольны. У святочным вечары ўдзел возьме калектыў з Сакольшчыны (Львоўская вобласць) і рэгіянальныя паэты.

Упершыню свята было ўсталявана першым прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмай 6 лістапада 1997 года. Адзначаюць  яго штогод 9 лістапада ў дзень ушанавання памяці Прападобнага Нестара-Летапісца.

Фота: vladtime.ru

Паводле: ukdim.blog.tut.by

Пакінуць адказ