На пружаншчыне знеслі шляхецкі будынак, які павінен быў увайсці ў праграму максімум магчымых турыстычных аб’ектаў аб’язной трасы вакол Белавежскай Пушчы.
Знаходзілася адна з сядзібаў Швыкоўскіх у Белавусаўшчыне (4 км ад Пружан) . У ХІХ стагоддзі Швыкоўскія былі ўладальнікі Пружанаў, яны бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага.
Нягледзячы на відавочную гістарычную вартасць, дом не ўнеслі ў спіс ахаваных дзяржавай каштоўнасцяў.
Як паведамляе прэс-служба Еўрарадыё, прычынай зносу з’явіліся згніўшыя драўляныя сцены. Але пад час разбурэння высветлілася адваротнае.
І гэта не дзіва, у нас так заўсёды: спачатку зробяць, а пасля думаюць.
Фота: Еўрарадыё
Свалата!!!
Прабачцьце,але колькі можна???!!!
Всё нужно разрушить, испортить.. Вот так и живём! Что ж за люди?!
Паціху і паслядоўна нішчыцца ўсё, што можа ідэнтыфікаваць нас як нацыю, што сведчыць аб нашай мужнасці і багатай гісторыі…
будынак вельмі прыгожы…
пачвары…
дайце спасылку кім гэта зроблена?
Мясцовым аграпрадпрыемствам, на балансе якога знаходзiлася.