Грамадства

СНІД ходзіць побач

У гэтым годзе ў Беларусі на ВІЧ захварэла на 14 % больш людзей, чым у мінулым. 354 беларуса ў 2011 годзе памерла ад ВІЧ і СНІДу, што на 62 чалавека болей за 2010 год.

Калі ты думаеш, што праблема СНІДу тычыцца толькі жыхароў разбэшчанага сэксуальнай рэвалюцыяй Захаду і адсталай Афрыкі, ты памыляешся. Кожны дзень у нашай краіне захворваюць 2-3 чалавекі.

Сэкс і наркотыкі – сімвалы вясёлага жыцця і спадарожнікі сучаснай культуры – застаюцца галоўнымі распаўсюджвальнікамі СНІДу. У Беларусі ў бягучым годзе палавым шляхам хваробу атрымалі 75% інфікаваных (але значная частка з іх мела зносіны са спажыўцамі наркотыкаў).

Не думаю, што нашым чытачам неабходна тлумачыць, што “калоцца” можна толькі новым шпрыцам. А вось шляхам палавых стасункаў ёсць рызыка заразіцца людзям розных сацыяльных пластоў.

Памятайце, што з намі па вуліцы ходзяць людзі, хворыя на СНІД. Падумайце некалькі разоў перад тым, як класціся ў ложак з чалавекам, якога вы не вельмі добра ведаеце ці ў якім вы не ўпэўненыя. Калі вы лічыце, што падчас 5-дзённага курорта проста неабходна завесці раман, карыстайцеся сродкамі бяспекі. І выконвайце інструкцыю.

Альбіна Трус

Пакінуць адказ