Грамадства

Берасцейскія вернікі пагражаюць уладзе?

У Берасці міліцыянты выклікаюць на «гутаркі» ўдзельнікаў штотыднёвай малітвы за Беларусь. Іх распытваюць аб тым, хто арганізатар сустрэч, адкуль даведаліся пра гэтую акцыю.

 

Як паведамляе Радыё Свабода, падчас адной з акцый міліцыянты перапісалі пашпартныя звесткі некаторых удзельнікаў. Потым супрацоўнікі міліцыі пачалі тэлефанаваць гэтым людзям.

На думку актывістаў, гэтая падзея не з’яўляецца палітычнай акцыяй. Яны збіраюцца, каб стаць у духоўнай праломіне за сваю зямлю, стаяць у малітве, калі трэба посціць, праслаўляць Бога і прасіць Госпада вызваліць палітзняволеных, прасіць аб адзінстве і еднасці цэркваў у горадзе і краіне.

Але міліцыянты ў малітве за Беларусь падазраюць нешта скіраванае супраць уладаў.

Нягледзячы на такі ціск на ўдзелнікаў малітвы за Беларусь, спатканні будуць праводзіцца і надалей.

Нагадаем, што акцыя праходзіць штопятніцу а 21-й гадзіне. Як правіла, удзельнікі збіраюцца ля цэркваў або касцёлаў.

Фота: vk.com

Малітва За Беларусь у Берасці

Малітва За Беларусь у Берасці

 

 

Пакінуць адказ